29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спорт і краіна апускаюцца ў маразм

7
Спорт і краіна апускаюцца ў маразм
АЛЯКСАНДР ЯРАШУК
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Сістэмная, удумлівая, паслядоўная праца падмяняецца пражэктамі, лупцоўкамі і разносамі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў Аляксандp Ярашук у каментары аб падпісанні з вядомым футбалістам Дыега Марадонам кантракту з берасцейскім «Дынама»:

- Наколькі Марадона выбітны футбаліст, настолькі ён нікуды не варты мэнэджар, што пацвердзіла ягонае аглушальнае фіяска падчас працы з нацыянальнай камандай Аргенціны. Ды і з астатнімі камандамі ён уражальных поспехаў не дасягнуў.

Вядома, гэта ягоная асабістая справа - выходзіць у тыраж і яшчэ больш дэвальваваць сваё імя. Ды і грошы, як вядома, не пахнуць. І на гэтую экзатычную гісторыю можна было б больш не звяртаць увагі, калі б яна яшчэ раз не падкрэсліла ўсю глыбіню маразму, у які няўхільна апускаецца наш спорт.

І спадзяванне ягоных начальнікаў, у тым ліку «самага галоўнага», на нейкі цуд, накшталт запрашэння Марадоны, здольнае імгненна «ўзнесці нас да сусветных вышынь» у спорце не ў стане нічога памяняць. Няхай гэта будзе хакей ці футбол, лёгкая атлетыка або біятлон. Сістэмная, удумлівая, паслядоўная праца падмяняецца пражэктамі, лупцоўкамі і разносамі. Гэтак жа як і спорт кіруецца і краіна агулам, і проста не хочацца задумвацца, што нас чакае ў будучыні. Няшчасная Беларусь, няшчасны яе народ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках