Камітэт Еўрапарламента ўхваліў пагадненне аб партнёрстве з Арменіяй
1- 16.05.2018, 15:45
- 7,670
Пагадненне адкрывае магчымасць больш глыбокага супрацоўніцтва ў некалькіх кірунках.
Камітэт Еўрапарламента ў пытаннях замежных спраў даў зялёнае святло ратыфікацыі Пагаднення аб усёабдымным і пашыраным партнёрстве паміж Арменіяй і ЕЗ.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Еўрапарламента.
Як адзначаецца, пагадненне адкрывае магчымасць больш глыбокага супрацоўніцтва ў шэрагу сектараў.
Дэпутаты камітэта падтрымалі пагадненне 55 галасамі. Супраць прагаласавалі двое, сем - устрымаліся.
Арменія ў 2013 годзе скончыла перамовы з Еўразвязам аб Пагадненні аб асацыяцыі ўключна з зонай свабоднага гандлю, але ў тым жа годзе пад ціскам Расеі радыкальна змяніла курс і адмовілася падпісваць гэтае пагадненне, уступіўшы ў Мытны саюз пад кіраўніцтвам Расеі, які цяпер перафарматаваўся ў Еўразійскі эканамічны саюз.
У 2015 годзе Арменія пачала новыя перамовы пра іншае пагадненні аб палітычных дачыненнях з Еўразвязам, меншага аб'ёму і без эканамічнай часткі.
Арменія падпісала пагадненне аб партнёрстве з Еўрапейскім Звязам у рамках саміту «Усходняга партнёрства» ў лістападзе мінулага года.