25 красавiка 2024, Чацвер, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сенаце ЗША падтрымалі кандыдатуру Джыны Хаспел на пасаду кіраўніка ЦРУ

У сенаце ЗША падтрымалі кандыдатуру Джыны Хаспел на пасаду кіраўніка ЦРУ
ДЖЫНА ХАСПЕЛ
ФОТА: ЦРУ

Яна стала першай жанчынай - кіраўніком структуры, створанай у 1947 годзе.

Камітэт у выведцы сената ЗША прагаласаваў за кандыдатуру Джыны Хаспел на пасаду кіраўніка ЦРУ. Копія адпаведнай заявы апублікаваная ў Twitter кіраўніка камітэта Рычарда Бура.

У дакуменце гаворыцца, што за Хаспел аддалі галасы дзесяць чальцоў камітэта. Супраць прагаласавалі пяцёра, паведамляе РБК.

Бур назваў Хаспел годнай кандыдаткай на пасаду кіраўніка ЦРУ. З ягоных слоў, цягам сваёй 30-гадовай кар'еры яна выконвала маральныя, этычныя і прававыя нормы.

7 траўня Хаспел, якая займала пасаду намесніцы кіраўніка ЦРУ, была прызначаная в.а. дырэктара ўстановы пасля таго, як ранейшага кіраўніка Майка Пампея зацвердзілі на пасаду дзяржсакратара. Яна стала першай жанчынай - кіраўніком структуры, створанай у 1947 годзе.

У гэты ж дзень СМІ паведамілі, што яна хацела адмовіцца ад пасады, але памочнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўгаварылі яе не рабіць гэтага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках