28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крама», Volski і Dzieciuki выступяць на новым рок-фэсце пад Менскам

«Крама», Volski і Dzieciuki выступяць на новым рок-фэсце пад Менскам
Ігар Варашкевіч
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Фестываль аб'яднае дванаццаць найлепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі.

«Беларуская фестывальная культура развіваецца, у афішы ўсё больш фэстаў з удзелам папулярных замежных артыстаў. Аднак крыўдна, што класныя беларускія музыкі часцяком застаюцца на другім плане. Мы хочам змяніць гэтую сітуацыю, не адстаючы ад суседніх краін, дзе даўно ёсць фэсты з упорам на сваю музыку», - распавёў kyky.org адзін з арганізатараў рок-фэст «Наш дзень» Уладзімір Плавінскі.

Што за фэст

«Наш дзень» будзе праводзіцца першы раз. Фестываль аб'яднае дванаццаць найлепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі. Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, «Дай дарогу!», Nizkiz, «Крама», The Superbullz, Neuro Dubel, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў выступяць пад Менскам.

Акрамя музыкі гасцей чакаюць экскурсіі, гульні для дзяцей і дарослых, займальныя квэсты, фудкорт, кірмашы і іншыя забавы.

Дзе будзе праходзіць

Фестываль пройдзе 30 чэрвеня з 12.00 да 22.00 на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Менскам. Ён знаходзіцца ў вёсцы Азярцо - гэта чатыры кіламетры ад МКАД за аўтарынак «Малінаўка». Для тых, хто будзе дабірацца на грамадскім транспарце, ад станцыі метро «Малінаўка» пусцяць фестывальны аўтобус.

Квіткі

Першая партыя квіткоў будзе прадавацца па кошце 20 рублёў. Старт продажаў - апоўдні серады 23 траўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках