29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія прыстрашыла Расею санкцыямі за Керчанскі мост

5
Вялікабрытанія прыстрашыла Расею санкцыямі за Керчанскі мост

Расея працягвае парушаць міжнароднае права.

Крым - частка Украіны, і яго захоп Расеяй з'яўляецца парушэннем міжнароднага права, а будаўніцтва і ўчарашняе адкрыццё Керчанскага моста - яшчэ адно парушэнне ўкраінскага суверэнітэту і «чарговы прыклад безразважных расейскіх паводзінаў», паведамляе liga.net.

Пра гэта са спасылкай на заяву брытанскага міністра спраў Еўропы Алана Данкан піша прэс-служба ўрада Вялікабрытаніі.

«Мы працягваем працаваць з партнёрамі, каб процідзейнічаць анэксіі, у тым ліку за кошт пакета моцных санкцый», - гаворыцца ў заяве.

Лондан «зноў заклікаў» Маскву вызваліць усіх украінскіх палітвязняў у Расеі і на захопленай тэрыторыі Украіны, а таксама забяспечыць поўны доступ супрацоўнікаў міжнародных праваабарончых арганізацый у Крым.

РФ акупавала АР Крым у 2014 годзе. Вярхоўная Рада абвясціла 20 лютага 2014-га пачаткам часовай акупацыі паўвострава Расеяй. Ключавыя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Генасамблея ААН, асудзілі дзеянні Крамля. Супраць РФ былі ўведзеныя персанальныя і сектаральныя санкцыі. За правядзенне Масквой так званых парламенцкіх выбараў з удзелам Крыма ў 2016 годзе Рада прызнала Дзярждуму РФ нелегітымнай.

15 траўня 2018 года быў адкрыты незаконна пабудаваны мост праз Керчанскі праліў, які звязаў РФ з часова акупаваным ёю Крымам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках