19 красавiка 2024, Пятніца, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў адклікаць паслоў, якія слаба нарасцілі экспарт

58
Лукашэнка загадаў адклікаць паслоў, якія слаба нарасцілі экспарт

Спіс тых, каго гэта тычыцца.

Кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных місій, якія не справіліся з заданнямі нарошчвання экспарту, плануецца адклікаць са службы, паведамляе «Радыё Свабода».

Раней Лукашэнка заявіў, што дыпламаты павінны займацца «прасоўваннем продажу беларускай прадукцыі».

Пастанова звязаная з леташнім распараджэннем дыктатара: ён заявіў, што трэба рабіць захады адказнасці да паслоў, якія не спраўляюцца з заданнямі «росту экспарту на замежныя рынкі».

«Я і мае калегі атрымалі вельмі шмат рэкламацый у сувязі з тым пакараннем, якое некаторыя атрымалі ад МЗС, – сказаў першы намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Еўдачэнка. – Вы памятаеце, што ў нас там прыкладна шасці-сямі паслам строга сказалі пра неабходнасць выканання экспартных паказнікаў і зрабілі заўвагі».

Паводле словаў Еўдачэнкі, Лукашэнка загадаў адклікаць тых паслоў, якія «цягам двух гадоў не выконваюць прагнозных заданняў у экспарце без аб'ектыўных прычынаў», а ўрад пагадзіўся з патэнцыйным водгукам. Такіх паслоў, кажа ён, цяпер блізу дзесяці.

Хто б гэта мог быць?

Хто менавіта з паслоў не выканаў прагнозныя паказнікі без аб'ектыўных прычынаў, невядома. Але за апошнія два гады, паводле звестак Белстата, экспарт упаў у 54 краінах.

Аб'ёмы вонкавага гандлю (і экспарту, і імпарту) дасягнулі піка ў 2012 годзе, пасля чатырох гадоў упалі на 45% (экспарт – на 49%). Падзенне адбывалася ва ўсіх напрамках: што з Еўразвязам, што з Расеяй і Украінай, што з далёкім замежжам.

Найбольш абсалютныя аб'ёмы экспарту ў грашовым выражэнні з 2015 да 2017 года ўпалі ў Вялікай Брытаніі (-18%, -533,2 млн даляраў), Кітаі (-54,6%, -418,3 млн даляраў), Латвіі (-41,3% , -247,2 млн даляраў), Азербайджане (-47,3%, -135,2 млн даляраў), Літве (-11,8%, -113,8 млн даляраў), Бразіліі (-15,5%, -80,8 млн), Нідэрландах (-3,8%, -44 млн), В'етнаме (-35,1%, -35,1 млн), Інданэзіі (-34,8%, -34,8 млн) і Славакіі (-33 , 7%, -33,7 млн). Ва ўсіх гэтых краінах ёсць беларускія амбасады.

Адчувальнае падзенні экспарту – больш чым на 20% і 20 млн даляраў адбылося таксама ў Італіі, Чэхіі, Туркменістане і Егіпце, дзе Беларусь мае амбасады, і ў Бангладэш, дзе беларускай амбасады няма.

Больш чым на дзве траціны (пры меншых аб'ёмах) экспарт упаў у Судане (-31,5 млн), Тунісе (-10,1 млн), Эфіопіі (-9,9 млн) і Угандзе (-4 млн), больш чым на 90% – у М’янме (-31,7 млн) І Іраку (-28,4 млн). У гэтых краінах амбасадаў няма.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках