Відэафакт: Вукоевіч не стаў прасіць прабачэння за «Слава Украіне!»
15- 12.07.2018, 17:16
- 26,047
Расейскія СМІ паспрабавалі ўзяць каментар у харвата.
Харвацкі экс-паўабаронца Дынама Вогнен Вукоевіч не стаў прасіць прабачэння ў каментары расейскім журналістам за тое, што разам з абаронцам зборнай Харватыі Дамагоем Відам прысвяціў перамогу над зборнай Расеі ў чвэрцьфінале ЧС-2018 Украіне, піша "Новы час".
Адказваючы на пытанне, ці не хацеў бы ён папрасіць прабачэння і ці не шкадуе пра тое, што сказаў, былы футбаліст заявіў, што яго не цікавіць палітыка, паведамляе расейскае выданне Спорт-Экспрэс на сваім канале ў YouTube.
"Нас палітыка не цікавіць, толькі футбол, праўда. Толькі футбол, палітыка – не", – адзначыў Вукоевіч.