28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы - кіроўцам: У Беларусі штрафуюць за адсутнасць аптэчкі

9
МЗС Польшчы - кіроўцам: У Беларусі штрафуюць за адсутнасць аптэчкі

Міністэрства замежных спраў Польшчы падрыхтаваў рэкамендацыі для кіроўцаў, якія збіраюцца ў адпачынак за мяжу.

Падчас адпачынкаў многія палякі едуць за мяжу або бяруць аўтамабілі напракат ужо на месцы. МЗС Польшчы падрыхтаваў папярэджанні, якія павінны дапамагчы кіроўцам пазбегнуць або паменшыць рызыку атрымання штрафу, паведамляе «Польскае радыё».

У пераліку краін ёсць і Беларусь. У міністэрстве нагадваюць, што з пачатку 2018 года палякі могуць без візы наведваць некаторыя беларускія рэгіёны. Гаворка ідзе пра паркавую зону «Аўгустоўскі канал» і Гародню, турыстычную зону «Берасце» і аэрапорт у Менску.

Польскі МЗС адзначае, што хоць Беларусь і падпісала Венскую канвенцыю аб дарожным руху, але беларуская міліцыя і правярае тэхнічны стан аўтамабіляў: наяўнасць аптэчкі, і штрафуе за яе адсутнасць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках