19 красавiка 2024, Пятніца, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія апублікавала план «мяккага» Brexit

Вялікабрытанія апублікавала план «мяккага» Brexit

Урад Вялікабрытаніі апублікаваў афіцыйнае паведамленне «Будучыя стасункі паміж Вялікабрытаніяй і ЕЗ».

У дакуменце (так званай «белай кнізе» - white paper) змяшчаецца апісанне дзеянняў для рэалізацыі выхаду краіны з Еўразвязу, прызначанага на 29 сакавіка 2019 года, піша «Новая газета».

Аўтары дакумента падкрэсліваюць, што хочуць «практычнага брэксіту», які прадугледжвае ўстанаўленне з ЕЗ такіх трывалых стасункаў, якіх у Звязу няма з аніводнай іншай краінай: «Трэба паважаць вынікі рэферэндуму і жаданне народа Вялікабрытаніі для вяртання кантролю над брытанскім заканадаўствам, межамі і грашыма».

Аўтары плана маюць намер дамагацца зоны свабоднага гандлю, які прапануе ўзаемны доступ тавараў на рынкі, - яны павінны будуць прайсці ліцэнзаванне толькі ў адной краіне (у Англіі ці краіне-удзельніцы Еўразвязу), каб мець магчымасць прадавацца на абодвух рынках. Гэта, як гаворыцца ў дакуменце, абароніць унікальныя ланцужкі паставак ад часавых затрымак і дарагіх мытных дэкларацый.

Свабоднае перамяшчэнне людзей паміж ЕЗ і Вялікабрытаніяй скончыцца, дэталі будучай міграцыйнай палітыкі будуць апублікаваныя пазней. Аднак ужо цяпер Вялікабрытанія запэўніла, што да канца транзітнага перыяду ў снежні 2020 года дасць магчымасць грамадзянам ЕЗ наведваць краіну з працоўнымі ці турыстычнымі мэтамі, а таксама для навучання ва ўніверсітэтах.

Вялікабрытанія не плануе выходзіць з Еўрапаліцыі (паліцэйскай службы ЕЗ) і працягне з ЕЗ абмен звесткамі і інфармацыяй грамадзян для гарантавання іх бяспекі, а таксама каардынаванне замежнай і абароннай палітыкі.

Нагадаем, рэферэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўразвязу адбыўся 23 чэрвеня 2016 года: ідэю Brexit тады падтрымалі 51,9% выбарцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках