29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Берасцем паставілі кантрольны пост для «адлову» нелегалаў

5
Пад Берасцем паставілі кантрольны пост для «адлову» нелегалаў

На выездзе з Берасця ў кірунку Камянца з'явіўся памежны кантрольны пост і шлагбаумам.

Такая канструкцыя была ўсталяваная і на тамашоўскай трасе. Такім чынам памежнікі спрабуюць не дапусціць з'яўлення нелегальных мігрантаў у памежнай зоне, паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік Берасцейскай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў.

Увагу на пасты звярнулі кіроўцы. На размешчаных у сеціве здымках відаць, што на выездзе з Камянецкага кола стаіць мабільны шлагбаум, каля якога дзяжураць памежнікі.

«Яны спыняюць прыватныя аўтамабілі і правяраюць пашпарты. Пытаюцца, куды і навошта едзеш. І адпускаюць», - паведамляе «Виртуальный Брест».

ФОТА: ВИРТУАЛЬНАЙ БРЕСТ

В Брестской пограничной группе данную информацию подтвердили.

У Берасцейскай памежнай групе гтую інфармацыю пацвердзілі.

«Цяпер праводзяцца мерапрыемствы для спынення з'яўлення нелегальных мігрантаў у памежнай зоне. Гэтыя мерапрыемствы будуць праводзіцца некаторы час на тых кірунках, дзе нелегалаў часцей за ўсё падвозяць да лініі дзяржаўнай мяжы», - паведаміў афіцыйны прадстаўнік Берасцейскай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў.

Кантрольныя пасты працуюць на выездзе з Берасця ў Камянецкім кірунку, а таксама на тамашоўскай трасе.

ФОТА: ВИРТУАЛЬНАЙ БРЕСТ

У сувязі з чэмпіянатам свету ў футболе назіраецца рост колькасці нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць незаконна перасячы беларускую мяжу з краінамі Еўразвязу. За мінулы тыдзень на берасцейскім адцінку затрымалі 25 парушальнікаў. Цяпер колькасць затрыманых - блізу 40 чалавек. Многія з іх прыехалі ў Расею без візы з пашпартамі заўзятараў, а затым прыехалі ў Беларусь, каб паспрабаваць незаконна перасячы беларуска-польскую мяжу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках