24 красавiка 2024, Серада, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Данбас» возьме ўдзел у Кубку Беларусі ў хакеі

«Данбас» возьме ўдзел у Кубку Беларусі ў хакеі

Спаборніцтвы пройдуць з 5 жніўня ў дзвюх незалежных групах.

Федэрацыя хакею Беларусі апублікавала склад удзельнікаў і даты правядзення чарговага спаборніцтва Кубка Салея (Кубка Беларусі).

Спаборніцтвы пройдуць з 5 жніўня ў дзвюх незалежных групах.

У групу "А" ўвайшлі 8 камандаў: шэсць наймацнейшых клубаў мінулага сезону – "Нёман" (Гародня), "Юнацтва" (Менск), "Шахцёр" (Салігорск), "Маладзечна 2018" (былое "Дынама-Маладзечна"), "Гомель", "Металург" (Жлобін), моладзевая зборная Беларусі і ўкраінскі клуб "Данбас". Апошні выступіць на пазаконкурснай аснове, ягонай хатняй арэнай будзе "Бабруйск-Арэна".

Удзельнікі гэтай групы правядуць аднаколавы турнір. Дзве найлепшыя каманды 24 жніўня згуляюць фінальны матч.

У групу "Б" патрапілі 7 камандаў – "Ліда", "Хімік" (Наваполацк), "Магілёў", "Віцебск", "Берасце", юнацкая зборная Беларусі і "Лакаматыў" (Орша). Апошнія дзве каманды выступяць па-за конкурсам. Удзельнікі групы "Б" не змагаюцца за галоўны прыз Кубка Салея, іхняя задача – атрымаць квіток у наймацнейшую васьмёрку экстралігі на найбліжэйшы сезон.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках