27 красавiка 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне разбіўся аўтобус з турыстамі з Беларусі: пяць чалавек загінулі

15
Ва Украіне разбіўся аўтобус з турыстамі з Беларусі: пяць чалавек загінулі
ФОТА: REUTERS

Беларусы вярталіся з адпачынку.

У Мікалаеўскай вобласці Украіны рэйсавы мікрааўтобус Адэса - Гомель з нумарамі Гомельскай вобласці рэзнуўся ў цяжкавік, загінулі пяць чалавек, паведамілі ў паліцыі Мікалаеўскай вобласці.

Трагедыя адбылася пад 5 гадзін раніцы 20 ліпеня на трасе Кіеў - Адэса каля паселішча Крывога Возера. Рэйсавы мікрааўтобус «Адэса - Гомель» рэзнуўся ў цяжкавік, які, паводле папярэдніх звестак, стаяў з правага боку праезнай часткі праз няспраўнасць.

«З прычыны ДТЗ кіроўца і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса загінулі на месцы, яшчэ 12 пасажыраў з целавымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову. Высвятляюцца звесткі аб пацярпелых», - кажуць у паліцыі.

Высвятляюцца абставіны ўчынення дарожна-транспартнага здарэння, разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках