25 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Водаканал лютуе»: тысячы менчукоў атрымалі надмерныя рахункі за ваду

69
«Водаканал лютуе»: тысячы менчукоў атрымалі надмерныя рахункі за ваду

ЖКГ спісвае ўсё на «неправераныя прылады».

Дзвюм тысячам менчукоў, у кватэрах якіх на часе не замененыя лічыльнікі, выставілі павышаны тарыф на ваду, паведаміў начальнік цэнтра разлікаў са спажыўцамі "Вадазбыт" УП "Мінскводаканал" Васіль Ананіч, паведамляе БелТА

У сталіцы паводле закону "Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў" раз на шэсць гадоў прадугледжаная дзяржаўная верыфікацыя прылад уліку. Яе мэта - даведацца, ці адпавядаюць прылады заяўленым мэтралагічным патрабаванням. Пры незахаванні інтэрвалу уваходзяць у дзеянне нормы аб безуліковым спажыванні камунальных паслуг. Налічэнні робяцца паводле нормаў і тарыфаў, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных выдаткаў.

Са слоў Васіля Ананіча, "Мінскводаканал" сутыкаецца з вялікай колькасцю зваротаў грамадзян, якія атрымалі павышаны кошт за ваду праз неверыфікаваныя лічыльніі. Пры гэтым прадпрыемства неаднаразова папярэджвала аб патрэбе на працягу 30 дзён падаць заяўку на замену прылад уліку, узгадніць час прыходу майстроў.

Толькі ўвесну блізу 5 тысячам абанентам высланыя пісьмовыя паведамленні. Акрамя таго, спажыўцоў інфармавалі праз тэлефон. Але адгукнуліся далёка не ўсё.

"Прылады ўліку, як і вага ў краме, падлягаюць верыфікацыі. Інакш мы не можам давяраць іх дакладнасці, - адзначае Васіль Ананіч. - Пасля таго як пераводзім жыхароў на нарматыўнае спажыванне - 8 куб.м вады на кожнага зарэгістраванага ў кватэры - атрымліваем шквал скаргаў . Людзі кажуць: "Мы не вінаватыя! "Мінскводаканал" лютуе ...". Але мы ж папярэджвалі. Гэта дзейсны механізм стымулявання верыфікацыі прылад уліку і законнасці правядзення разлікаў. За чэрвень паводле поўнага тарыфу заплацяць блізу 2 тысяч менчукоў".

Нарматыўнае спажыванне дзейнічае датуль, пакуль жыхары не заменяць лічыльнікі на верыфікаваныя. Напрыклад, сям'і з чатырох чалавек будзе налічвацца плата за 32 куб.м вады. Штогод у кватэрах менчукоў мяняецца блізу 300 тысяч прылад уліку.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках