20 красавiка 2024, Субота, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля скандальнага рэстарана ў Курапатах затрыманыя журналісты «Белсата»

6
Каля скандальнага рэстарана ў Курапатах затрыманыя журналісты «Белсата»
CЯРГЕЙ КАВАЛЁЎ І КАЦЯРЫНА АНДРЭЕВА

Незалежныя журналісты прадаўжалі весці стрым з міліцэйскай машыны.

Журналістку «Белсата» Кацярыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Курапатах, піша belsat.eu.

Кацярына Андрэева і Сяргей Кавалёў вялі стрым з прэс-канферэнцыі Зайдэса, а потым размаўлялі з актывістамі, якія ўсталёўваюць крыжы ў Курапатах.

Ужо калі Андрэева і Кавалёў сыходзілі, да іх каля запраўкі падышлі міліцыянты – Сяргей Кніга і Андрэй Пуцята. Яны запрасілі журналістку і аператара праехаць з імі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі УУС Менаблвыканкама, каб там скласці пратакол паводле арт. 22.9 КаАП.

Кацярына Андрэева прапанавала скласці пратаколы на месцы, аднак праваахоўнікі адмовіліся і пасадзілі журналістаў у міліцэйскую машыну.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках