29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Мы можам абкласці мытамі ўвесь імпарт з Кітая

12
Трамп: Мы можам абкласці мытамі ўвесь імпарт з Кітая
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: EPA

ЗША могуць абкласці тавары з Кітая мытамі на агульную суму $500 мільярдаў.

У выпадку неабходнасці мытамі могуць быць абкладзеныя ўвезеныя з Кітая тавары на агульную суму $500 млрд, заявіў Дональд Трамп. У 2017 годзе ў ЗША з Кітая завезлі тавараў на $505,5 млрд, паведамляе РБК.

Улады ЗША могуць абкласці мытамі практычна ўсе тавары, якія ўвозяцца ў краіну з Кітая. У інтэрв’ю CNBC прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён гатовы ў разы павялічыць колькасць абкладаных імпартнымі мытамі тавараў кітайскай вытворчасці.

«Я гатовы дайсці да пяцісот [мільярдаў даляраў]», – заявіў Трамп. У сярэдзіне чэрвеня прэзідэнт ЗША абвясціў пра ўвядзенне мытаў на тавары з Кітая на агульную суму $50 млрд, а да гэтага часу ЗША, паводле звестак CNBC, ужо абклалі імпарт з Кітая на $34 млрд, на што Кітай адказаў люстранымі захадамі.

Рэалізацыя пагрозы Трампа, як адзначае CNBC, прывядзе да таго, што абкладзены мытамі апынецца практычна ўвесь імпарт з Кітая – у 2017 годзе ў ЗША было ўвезена кітайскіх тавараў на агульную суму $505,5 млрд. Люстрана на такі захад Кітай адказаць не зможа, бо амерыканскіх тавараў ён увозіць у разы менш. У 2017 годзе агульны кошт экспарту ЗША ў Кітай склаў менш як $130 млрд.

«Мне вельмі падабаецца прэзідэнт Сі, але гэта вельмі несправядліва», – сказаў Трамп, запэўніўшы, што павышэнне мытаў адбываецца не праз дрэннае стаўленне да Кітая ці з палітычных меркаванняў, але дзеля таго, каб прынесці карысць ЗША.

11 ліпеня стала вядома, што адміністрацыя Дональда Трампа падрыхтавала новы спіс тавараў з Кітая, якія падпадаюць пад абкладанне мытамі на агульную суму блізу $ 200 млрд.

На фоне заявы Трампа пра магчымую эскалацыю гандлёвай вайны з Кітаем асноўныя фондавыя індэксы Еўропы пайшлі ўніз. Германскі DAX апусціўся больш чым на 0,5%, брытанскі FTSE 100 – на 0,4%, французскі CAC 40 – больш чым на 1%. Гандаль на біржах ЗША пакуль не пачаўся.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках