19 красавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды і Турцыя аднаўляюць дыпстасункі

Нідэрланды і Турцыя аднаўляюць дыпстасункі

У Гаагу вернецца пасол Турцыі, а галандскі амбасадар вернецца ў Анкару.

Нідэрланды і Турцыя аднаўляюць узаемныя дыпламатычныя стасункі. Гэта азначае, што ў Гаагу вернецца пасол Турцыі, а галандскі амбасадар вернецца ў Анкару.

Пра гэта паведаміў міністр замежных справаў Нідэрландаў Стэф Блок, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на NOS.

Дыпламатычныя стасункі паміж Нідэрландамі і Турцыяй сапсаваліся пасля таго, як Нідэрланды забаранілі двум турэцкім міністрам праводзіць агітацыйную кампанію за прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Гэта прывяло да таго, што абедзве краіны адклікалі сваіх паслоў.

Блок паведаміў, што апошнім часам ён праводзіў новыя перамовы з турэцкім калегам Мехметам Чавушаглу.

"Гэтыя перамовы прывялі да таго, што Турцыя і Нідэрланды пастанавілі нармалізаваць дыпламатычныя стасункі", – сказаў ён.

Нагадаем, у сакавіку летась Нідэрланды забаранілі чартарны рэйс кіраўніка МЗС Турцыі, які меў намер правесці агітацыю для туркаў, якія жывуць у Ратэрдаме, напярэдадні канстытуцыйнага рэферэндуму.

Потым улады Нідэрландаў пастанавілі выслаць турэцкага міністра ў справах сям'і Фатму Бетул Саян Каю, бо яе візіт пагражаў грамадскай бяспецы на фоне абвастрэння галандска-турэцкіх стасункаў.

Праз гэта прэзідэнт Эрдаган назваў нідэрландцаў "фашыстамі", а ў Гаазе абурыліся "дзёрзкасцю" турак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках