26 красавiка 2024, Пятніца, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Канцэрт не спадабаўся КДБ»

2
«Канцэрт не спадабаўся КДБ»
ФОТА: NEWSPIX.PL

Выступ Lady Pank у Беларусі быў адменены.

Тры гады таму беларускія ўлады не дазволілі арганізацыю канцэрту гурта Lombard у Гародні. Цяпер гісторыя паўтараецца. Быў адменены канцэрт рок-гурта Lady Pank. Хоць беларускі бок пазбягае адназначнага тлумачэння сітуацыі, у палякаў, якія жывуць у Гародні, ёсць свая тэорыя, піша Wprost, (пераклад – Charter97.org).

Той факт, што канцэрт Lady Pank, запланаваны на 28 ліпеня, будзе адменены, паведаміла ў «Фэйсбуку» прэзідэнтка Звязу палякаў у Беларусі Анджаліка Борыс. Яна нагадала, што ў 2015 годзе ўлады Беларусі адмовіліся ад дазволу Генеральнаму консульству Рэспублікі Польшчы ў Гародні арганізаваць канцэрт гурта Lombard.

«У нас зноў такая самая сітуацыя, толькі з іншым гуртом», – дадала Борыс.

Канцэрт у верасні?

Партал znadniemna.pl паведаміў, што канцэрт павінен быў адбыцца ў двары Новага Замка ў Гародні. Афіцыйная інфармацыя пра адмену выступу Lady Pank яшчэ не дадзеная, але ўсё, здаецца, паказвае на тое, што гэтага не адбудзецца.

Гарадзенскаму філарманічнаму аркестру была зробленая прапанова ў гэтым пытанні:

«У сувязі з тым, што там раскопкі, знайшлі царкву, там перакапалі ўвесь Новы замак. Цяпер пытанне стаіць пра перанос канцэрту», – паведаміла намесніца ў канцэртна-гастрольнай дзейнасці і ідэалагічнай працы Ганна Лычкоўская.

Паводле словаў чыноўніцы, улады разглядаюць варыянт пра перанос канцэрту на верасень. Калі музыкі Lady Pank не пагодзяцца на такую пастанову, канцэрт будзе адменены. Тады філармонія павінна вярнуць грошы за квіткі.

«Яны проста спусцілі яго»

Паводле словаў Анджэя Пачобута з Звязу палякаў у Беларусі, тлумачэнні ўладаў не адпавядаюць рэчаіснасці.

«Ёсць пляцоўкі, гатовыя прыняць канцэрт Lady Pank 28 ліпеня. Аднак адказ уладаў ясны – не!

Дазвол на канцэрт 28 ліпеня быў адменены», – напісаў Пачобут на Facebook. «Канцэрт не спадабаўся КДБ. І яны адмянілі яго», – дадаў ён.

Пачобут сцвярджае, што прапанову ўладаў перанесці канцэрт на верасень не варта ўспрымаць сур'ёзна.

"Зразумела, што 22 верасня, у гадавіну масавых забойстваў Саветамі абаронцаў Гародні, у нашым горадзе можа выступіць толькі хор імя Фелікса Дзяржынскага, а не паважаны польскі гурт», – сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках