18 красавiка 2024, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі апавялі, якое будзе надвор'е на выходныя

Сіноптыкі апавялі, якое будзе надвор'е на выходныя

У выходныя дні істотных зменаў у надвор'і не адбудзецца.

Вінаваты ў дажджах на гэтым тыдні маларухомы паўднёвы цыклон, цэнтр якога кружыць на ўсход ад Беларусі, піша tut.by. З паўднёва-ўсходнімі плынямі ў атмасферы на тэрыторыю нашай краіны паступае цёплае вільготнае паветра чарнаморскага паходжання.

У дзённы час утвараецца магутная кучавая-дажджавая воблачнасць, што прыводзіць да лакальных залеваў і навальніцаў. У выходныя дні істотных зменаў у надвор'і не адбудзецца, захаваецца цёплае няўстойлівае надвор'е, больш інтэнсіўныя дажджы чакаюцца ва ўсходніх раёнах краіны.

У суботу, 21 ліпеня, ноччу месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. У дзённы час па ўсходзе краіны пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя залевы, град і моцны парывісты вецер. У ранішнія гадзіны месцамі магчымы нядоўгі туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ў краіне +14... 19°С, максімальная ўдзень +21... 27°С.

У нядзелю, 22 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі, у асноўным па ўсходняй палове краіны, чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +12 на захадзе і да +19°С на ўсходзе краіны, максімальная тэмпература днём +21... 28°С.

У панядзелак, 23 ліпеня, захаваецца няўстойлівае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ў краіне складзе +13... 19°С, максімальная тэмпература днём +21... 28°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках