29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі атрымліваюць кіроўцы грамадскага транспарту ў нас і за мяжой?

4
Колькі атрымліваюць кіроўцы грамадскага транспарту ў нас і за мяжой?

Праца кіроўцаў паўсюль ацэньваецца па-рознаму.

У Менску разглядаецца пытанне пра павышэнне платы за праезд у грамадскім транспарце на 5 капеек. Пакуль чыноўнікі разважаюць, myfin.by сабраў звесткі пра заробкі кіроўцаў у розных краінах.

У Менску кіроўца аўтобуса можа прэтэндаваць на сярэдні заробак 1300 рублёў, тралейбуса – 800 рублёў. Праца кіроўцы трамвая ацэньваецца на 600 рублёў за месяц, машыніста электрацягніка метро – 1300 рублёў.

У СНД

Праца кіроўцаў у іншых постсавецкіх краінах ацэньваецца па-рознаму.

Паводле звестак сайта mosgortrans.ru, сярэдні заробак кіроўцы ў Маскве на аўтобусных маршрутах складае 68 783 расейскія рублі за месяц, або $1097, тралейбуса 64 652 расейскія рублі, ці $1031, трамвая 59 440 расейскіх рублёў, прыкладна $948.

Машыніст электрацягніка метро атрымлівае ў сярэднім 65 000 расейскіх рублёў – гэта $1036. Як правіла, кіроўцы гарадскога транспарту – прыезджыя і замежнікі, дзель карэнных масквічоў на гэтай пазіцыі не перавышае 13%. Сярэдні заробак у краіне згодна з Расстатам роўны 43 381 расейскаму рублю, прыкладна $694.

У Кіеве згодна з kiev.trud.com, кіроўца аўтобуса атрымлівае 34 000 грыўняў за месяц, або $1292, а тралейбуса – 11 000 грыўняў ($418). Машыністу электрацягніка метро абяцаюць у сярэднім 10 000 грыўняў ($380). Сярэдні заробак у краіне паводле звестак Мінфіна Украіны роўны 8725 грыўням, або $331.

У Баку гарадскія транспартныя маршруты перададзеныя муніцыпальным Бакінскім транспартным агенцтвам праз конкурс прыватным кампаніям, таму пра адзіны ўзровень заробкаў казаць складана.

Зводны аналіз вакансій паказвае, што за працу кіроўцы гарадскога аўтобуса гатовыя плаціць ад 500 да 600 манатаў ($295 – 354), тралейбуса – ад 400 да 500 манатаў ($236 – 295). Машыністы электрацягнікоў атрымліваюць ад 350 да 450 манатаў ($206 – 265). Трамваі ў Баку перасталі хадзіць з 2004 года. Сярэдні заробак у краіне складае 541 манат ($319)

У іншых краінах

У Анкары, сталіцы Турцыі, паводле звестак партала indeed.com, сярэдні заробак кіроўцы грамадскага транспарту складае 3 000 турэцкіх ліраў ($630).

Згодна з сайтам gehalt.de, у Берліне сярэднямесячная праца кіроўцы ацэньваецца ад 1800 еўраў да 2 400 еўраў. Кіроўцам рэйкавых транспартных сродкаў (трамвай, метро) гатовыя плаціць у сярэднім 3000 еўраў за месяц. Сярэдні заробак у краіне складае блізу 2 800 еўраў.

Парыжскі сайт працы і заробку salairemoyen.com кажа, што сярэднямесячны заробак кіроўцы аўтобуса і тралейбуса сёлета складае 1871 еўра, машыніста метро 2835 еўраў. Сярэдні заробак у Францыі роўны 3000 еўраў за месяц.

У Канберы, сталіцы Аўстраліі, паводле звестак jobandsalaryabroad.com, заробак кіроўцы аўтобуса складае $2735 за месяц, трамвая – $3191 за месяц. Сярэдні заробак у краіне роўны $3000.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках