29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заходніх межах Расеі пачалася буйная вайсковая будоўля

4
На заходніх межах Расеі пачалася буйная вайсковая будоўля

Расея прадаўжае курс на мілітарызацыю.

Міністэрства абароны Расеі стварае новую інфраструктуру для размяшчэння войскаў і вайсковай тэхнікі ўздоўж заходніх і паўднёва-заходніх межаў краіны. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на намесніка міністра Цімура Іванова.

«Мінабароны Расеі аддае значную ўвагу будаўніцтву інфраструктуры для размяшчэння асабістага складу і забеспячэння захоўвання ўзбраення і тэхнікі ў штатных умовах на заходнім і паўднёва-заходнім стратэгічных кірунках», – заявіў ён.

Паводле словаў намесніка міністра, з пачатку гэтага года ў эксплуатацыю было ўведзена больш за 480 будынкаў і збудаванняў у Ельні (Смаленская вобласць), Валуйках (Белгародская вобласць), Піянерскім (Калінінградская вобласць), Кадамоўскім і Мілераве (Растоўская вобласць), а таксама ў Севастопалі.

Як паведамляе РІА Навіны, Іваноў адзначыў, што больш за 200 будынкаў і збудаванняў было ўзведзена ў 2018 годзе для патрэбаў Ваенна-марскога флоту, Паветрана-касмічных сілаў і спецыяльных Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, а таксама для 12-й галоўнай управы Мінабароны, якая адказвае за ядзерную бяспеку.

У снежні 2017 года "Камерсант" са спасылкай на крыніцы паведамляў, што міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу папрасіў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна размеркаваць кантракты на будаўніцтва вайсковых аб'ектаў без конкурсу. Паводле звестак газеты, на ўзвядзенне спецыяльных збудаванняў у 2018–2027 гадах будзе вылучана блізу аднаго трыльёна рублёў бюджэтных сродкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках