29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларусаў сталі часцей красці грошы з картак

У беларусаў сталі часцей красці грошы з картак

Пяць парадаў, як абараніць сябе пры онлайн-разліках.

У Беларусі сёлета значна вырасла колькасць крадзяжоў з банкаўскіх картак. За 5 месяцаў у краіне зарэгістравалі 1348 выпадкаў крадзяжу сродкаў з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі. Гэта амаль на 90 адсоткаў больш, чым за аналагічны перыяд летась. Tut.by дае пяць галоўных парадаў пры разліках у інтэрнэце разам з кіраўніцай аддзела карткавых і лічбавых прадуктаў Банка Масква-Менск Кацярынай Бухавецкай.

Падключыце ў сваім банку паслугу 3D-secure

Пажадана, каб гэтая паслуга была з дынамічным паролем, гэта значыць для кожнай новай аперацыі генераваўся новы код. Некаторыя сайты не падтрымліваюць такую тэхналогію – аплата на такім сайце можа быць небяспечнай, таму лепш набываць тавары ў правераных крамах.

Пераканайцеся, што ў назве сайта ёсць прэфікс «https»

Адрас інтэрнэт-крамы або сэрвісу павінен пачынацца з «https». Гэта сведчыць пра абароненае злучэнне пры перадачы звестак, дзе s азначае secure, то-бок бяспечны. Таксама ў радку павінен прысутнічаць знак у выглядзе замочка.

Падключыце паслугу SMS-апавяшчэнне

Гэта трэба для аператыўнага кантролю за сродкамі на картцы. Таксама трэба ведаць пра спосабы, як хутка заблакаваць картку – гэта можа быць мабільная праграма, тэлефон кантакт-цэнтра ці USSD-запыт.

Выкарыстоўвайце для разлікаў у інтэрнэце асобную картку з іншым рахункам

У ідэале папаўняць такую картку трэба перад здзяйсненнем плацяжу. Пасля нават калі зламыснікі выкрадуць звесткі і паспрабуюць спісаць сродкі, у іх нічога не атрымаецца.

Нікому не паведамляйце інфармацыю, якая на картцы

Інфармацыю, якая ёсць на картцы, не павінен ведаць нават банкаўскі супрацоўнік. Гэта поўны нумар карткі, тэрмін дзеяння, CVC/CVV-код. Зразумела, не варта «раскрываць» пабочным людзям с

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках