24 красавiка 2024, Серада, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін упершыню пракаментаваў пенсійную рэформу

14
Пуцін упершыню пракаментаваў пенсійную рэформу

Кіраўнік Крамля даў «задні ход»?

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін упершыню апавёў пра сваё стаўленне да прапанаванай урадам рэформы пенсійнай сістэмы, якая прадугледжвае павышэнне ўзросту выхаду на пенсію. Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, яму не падабаецца ні адзін з прапанаваных варыянтаў, паведамляе «Интерфакс».

«Мне ніякі [варыянт] не падабаецца, звязаны з павышэннем узросту. І запэўніваю вас, і ва ўрадзе мала такіх людзей, калі ўвогуле ёсць, якім гэта падабаецца», – сказаў Пуцін у ходзе размовы з валанцёрамі на стадыёне ў Калінінградзе.

Пуцін таксама падкрэсліў, што канчатковай пастановы ў гэтым пытанні пакуль не прынята.

Прэзідэнт прызнаў, што пытанне павышэння пенсійнага ўзросту з'яўляецца адчувальным для большасці расейцаў і паабяцаў выслухаць усе меркаванні ў гэтым пытанні, за выключэннем тых, хто «піярыцца» на праблеме.

«Трэба слухаць тых людзей, якія не піярацца на гэтай адчувальнай тэме для мільёнаў людзей, а прапануюць нешта зразумелае, разумнае, кіруюцца інтарэсамі краіны і грамадзянаў», – сказаў Пуцін.

Прэзідэнт адзначыў, што запасу трываласці ў пенсійнай сістэмы хопіць яшчэ на нейкі час, аднак неабходна думаць пра перспектыву, бо без рэформаў сістэма, урэшце, проста «лопне».

«І потым усё можа лопнуць, як я сказаў, і гэта можа закрануць тых, каго сёння можа закрануць павышэнне пенсійнага ўзросту, то-бок усё адно тады проста сённяшняя ўлада людзей проста пракіне і ўсё», – сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках