29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільная сувязь падаражэе

7
Мабільная сувязь падаражэе

Аператар life :) з 1 жніўня павысіць кошт паслуг сувязі.

Кошт дзейных тарыфаў у сярэднім вырасце на 6,5%. Пры гэтым у некаторыя тарыфы дадаецца безлімітны трафік для Instagram і Twitter, паведамляе БелТА.

У тарыфы "Сям'я" і "Мультынет" да безліміту на мэсэнджары Viber, WhatsApp, BiP дадасца безліміт на Telegram, таксама стане больш уключаных хвілінаў і трафіку на астатнія рэсурсы.

Архіўныя тарыфы падаражэюць у сярэднім на 8%. У архіўныя тарыфы S, M, L, XL (з абавязальніцтвамі) і XXL дадаюцца мегабайты і безлімітны інтэрнэт на мэсэнджар Telegram. Кошт S, M, L вырасце на Br1. Таксама змяненне кошту закране і іншыя архіўныя тарыфныя планы, якія закрытыя для падлучэння. Асноўнае змяненне ў дадатковых пакетах – павелічэнне кошту, якое склала ад Br0,2 да Br1.

Зменяцца тарыфы на роўмінг і міжнародную сувязь. Павышэнне закране міжнародныя SMS, яны падаражэюць на 3 капейкі да Br0,13. Кошт пакетаў хвілінаў, SMS і трафіку ў роўмінгу павялічыцца ў сярэднім на 11%.

Што тычыцца дадатковых паслуг, то падаражэе іх невялікая частка, напрыклад, за змену тарыфу з рахунку спішацца Br2,9. Кошт інтэрнэт-падпісак у асноўным не зменіцца, за рэдкім выключэннем (некаторыя падпіскі з кароткім нумарам 9696, 9697, 4545 і інш.). Акрамя таго, з 1 жніўня закрыюцца некаторыя тарыфныя планы і паслугі.

Тарыфныя планы Вольны life :), L класічны і XL (без абавязальніцтваў) будуць закрытыя, а ўсе, хто на іх падлучаны, пераводзяцца на падобныя ўмовамі тарыфныя планы "Шэйк 1", "Шэйк 2" і "Шэйк 4". Таксама будзе закрыты тарыфны план Супер life :), а ягоныя карыстальнікі аўтаматычна падлучаныя на тарыф з лінейкі "Шэйк" або "Голас 2". Таксама закрыецца паслуга 0,25 ГБ, а абаненты з яе будуць пераведзеныя на 0,5 ГБ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках