29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Новая газета» апублікавалa відэа катаванняў у расейскай турме

42
«Новая газета» апублікавалa відэа катаванняў у расейскай турме

Кадры з калоніі пад Яраслаўлем абляцелі ўсю Расею.

Як мінімум 18 супрацоўнікаў Федэральнай службы выканання пакаранняў Расеі 29 чэрвеня 2017 года ўдзельнічалі ў жорсткім збіванні зняволенага Яўгена Макарава ў папраўчай калоніі №1 Яраслаўля.

Відэазапіс катаванняў з партатыўнага рэгістратара аднаго з турэмнікаў 19 ліпеня 2018 года размясціла ў YouTube "Новая газета". Запіс абрываецца на 10-й хвіліне, але, відавочна, здзекі прадаўжаліся і далей. Крыніца пераслала відэа ў фонд "Грамадскі вердыкт", ягоныя юрысты падзяліліся ім з журналістамі.

Як высветліла "Новая", зняволены Макараў, вярнуўшыся з шпацыру, убачыў свае рэчы ў камеры раскіданымі, а ліст ад маці – кінутым на падлогу. Ён зрабіў рэзкую заўвагу супрацоўніку ФСВП, які праводзіў ператрус.

Праз некаторы час Макарава выцягнулі з камеры і завялі ў клас выхаваўчай працы, дзе афіцэры і шарагоўцы калоніі пачалі біць яго гумовымі палкамі па нагах, а рукамі па твары. На скаргу адваката Макарава было праведзенае следства, падчас якога прадстаўнікі калоніі паведамілі, што зняволены, з незразумелай прычыны, біўся галавой аб сцены класа, наносячы сабе пашкоджанні.

АСЦЯРОЖНА! ВІДЭА ЎТРЫМЛІВАЕ СЦЭНЫ ГВАЛТУ!

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках