23 красавiка 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць гадоў – Geely далоў?

25
Пяць гадоў – Geely далоў?

Меркаванне ўладальніка Geely Emgrand X7, кузаў якога ўжо «памёр».

– Я набыў машыну 5 гадоў таму новай у дылера. З тых часоў да механікі практычна ніякіх пытанняў, а вось кузаў распаўзаецца літаральна на вачах, прычым "дзякуючы" намаганням і завода, і дылераў... – апавядае abw.by уладальнік аўто. – Дзеля цікавасці хачу загнаць аўто да дылераў у трэйд-ін – цікава, тысячаў пяць дадуць прынамсі?

Гэтая машына – адна з першых, у яе VIN-код заканчваецца на 003. Набыў яе ў дылера ў Менску, кошт быў блізу 19 тысячаў даляраў, двухлітровы матор і камплектацыя добрая: кандыцыянер, адліваныя дыскі, музыка, абагрэў, падушкі бяспекі і г. д. Тады гэта здавалася ўдалым набыткам: вялікі камфортны красовер, глядзіцца самавіта, ездзіць нядрэнна... Дарэчы, сярэдні выдатак за ўсе гады эксплуатацыі – блізу 10 літраў, што вельмі годна для такога аўтамабіля.

З тых часоў машына прайшла 150 тысячаў кіламетраў. Першыя ТА рабіў у дылера "АвтоТоргСервис" у Менску, але мне з Барысава не заўсёды зручна ездзіць у сталіцу. Таму, як толькі ў нас з'явіўся свой дылер Geely, я перайшоў на абслугоўванне да яго. Кампанія "Русавтопром" абслугоўвала машыну з 2016 года і прабегу 60 тысячаў кіламетраў. Уласна пасля гэтага і пачаліся нашы "рознагалоссі" з нагоды лакафарбавага пакрыцця.

"Гэта сколы!" – сказалі спецыялісты дылера пра капот, хоць відавочна, што карозія ідзе знутры, яе ўжо не спыніць. А вось карозія задніх дзвярэй і задніх арак чамусьці прызнаная гарантыйным выпадкам, хоць вам любы маляр скажа, што карціна ва ўсіх трох выпадках абсалютна ідэнтычная: адсутнасць хоць нейкага антыкару правакуе ржаўленне кузава знутры. Як бы там ні было, капот дылер праігнараваў, а заднія дзверы і аркі перафарбаваў.

Хоць толку, як бачыце, мала – праз паўтара года ўсё "палезла" дакладна гэтаксама. А капот увогуле прагніў наскрозь, я ўжо проста замазаў яго, каб не было відаць скразных дзірак.

Дарэчы пра рамонт. Я не звярнуў увагі, ці было так наўпрост з завода, аднак на вечку багажніка пасля рамонту выявіў тыпова ўазаўскія балты, якімі наскрозь праз вечка багажніка мацуецца накладка. Потым агледзеўся – прыкладна такія самыя балты мацуюць і накладку на капоце. Ёсць адчуванне, што гэта і стала "рассаднікам" карозіі...

На шчасце, з дном такіх праблемаў няма. Адразу пасля набыцця я апрацаваў яго дадатковым антыкарам у дылера – уся сілавая структура знізу цэлая. А вось сам кузаў рэальна распаўзаецца ад карозіі. Нават калі яе дзесьці не відаць, можна калыпнуць фарбу – і, напэўна, выявіцца, што і там усё гніе. Дзверы, аркі, капот, падкапотная прастора – усё гніе.

Самае крыўднае, што ў астатнім машына не стварае нейкіх сур'ёзных праблемаў. Пакуль была гарантыя, абслугоўваўся ў дылера, цяпер рамантую сам. Запчасткі? Усе "расходнікі" не праблема, у нашых барысаўскіх крамах прывозяць на наступны дзень усю драбязу, чаго няма – падбіраецца ад "японцаў". Што цікава, многія запчасткі выгодней набываць праз Расею – там і склад большы, і кошты ніжэйшыя. Але якое гэта мае значэнне, калі бачна, што кузаў проста "памірае", іржа лезе адусюль? Мне ўжо прапаноўвалі цалкам перафарбаваць яго, у Барысаве гэта будзе каштаваць прыкладна 1000 даляраў. Але спачатку я хачу з'ездзіць да дылера, прапанаваць машыну ў трэйд-ін – цікава, тысячаў пяць дадуць прынамсі за свой непрыхаваны брак?

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках