25 красавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фізікі сфатаграфавалі атам у рэкорднай якасці

1
Фізікі сфатаграфавалі атам у рэкорднай якасці

Фатаграфіі асобных атамаў з рэкордным разрозненнем атрымалі фізікі з Корнельскага ўніверсітэта ў ЗША.

Фізікі з Корнельскага ўніверсітэта ў ЗША атрымалі фатаграфіі асобных атамаў з рэкордным разрозненнем – менш за палову ангстрэма (0,39 Å)

Апісанне эксперыменту апублікавана ў часопісе Nature, паведамляе espreso.tv.

Даведка:

Ангстрэм (Å) – адзінка даўжыні, роўная 10-10 м ці адной дзесяцімільённай міліметра.

Летась фізікі з Корнельскага ўніверсітэта прапанавалі прыладу electron microscope pixel array detector (EMPAD). Прылада ўяўляе сабой матрыцу – 128х128 пікселяў, адчувальных да асобных электронаў.

Кожны піксель рэгіструе вугал адлюстравання электрона; ведаючы яго, навукоўцы рэканструявалі характарыстыкі электронаў, уключаючы каардынаты кропкі, адкуль ён быў выпушчаны.

Потым навукоўцы замацавалі на рухомай бэльцы ліст двухмернага матэрыялу – сульфіду малібдэну MoS2, і выпусцілі пучкі электронаў, паварочваючы бэльку пад рознымі вугламі да крыніцы электронаў.

З дапамогай EMPAD і птайкаграфіі навукоўцы вызначылі адлегласць паміж асобнымі атамамі малібдэну і атрымалі выявы з рэкордным разрозненнем – 0,39 Å. "У сутнасці мы стварылі самую маленькую ў свеце лінейку", – тлумачыць Сол Грунер (Sol Gruner), адзін з аўтараў эксперыменту. На здымку відаць атамы серы і месца, дзе аднаго такога атама не хапае (паказана стрэлкай).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках