28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін амаль на дзве гадзіны спазніўся на сустрэчу з Лукашэнкам

63
Пуцін амаль на дзве гадзіны спазніўся на сустрэчу з Лукашэнкам

(Абноўлена) Прэс-служба ўлады адмовілася гутарыць з СМІ.

Пуцін амаль на дзве гадзіны спазніўся на сустрэчу з Лукашэнкам, паведамляе выданне gazeta.ru, якое вядзе онлайн-трансляцыю сустрэчы двух кіраўнікоў.

«Сустрэча ў Сочы была запланаваная на гадзіну дня. Але пакуль пацверджання пра яе пачатак няма. Усім вядомая звычка Уладзіміра Пуціна спазняцца да пачатку мерапрыемстваў. Гэта адбываецца рэгулярна нават на ўзроўні міжнародных мерапрыемстваў. Сустрэча з Лукашэнкам мае статус рабочага візіту. Так што, відавочна, камусьці давядзецца пачакаць», - іранізуе расейскае выданне.

Прэс-служба беларускага дыктатара апавясціла, што Лукашэнка не будзе размаўляць з прэсай ні да, ні пасля перамоваў, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга».

Расейскія СМІ пачалі выдаваць паведамленні, што дыктаваць умовы Лукашэнка не зможа і апошнім часам нервуецца, бо Беларусь залежная ад вонкавых пазык і расейскіх крэдытаў.

А 14.54 расейскія СМІ паведамілі, што сустрэча Пуціна і Лукашэнкі, які прыбыў у Расею з рабочым візітам, пачалася.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках