28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашчадбанк РФ страціў на фоне санкцый $1,2 мільярда прыватных укладаў

2
Ашчадбанк РФ страціў на фоне санкцый $1,2 мільярда прыватных укладаў

Расейцы актыўна здымалі грошы з валютных дэпазітаў.

Цягам жніўня расейцы на фоне новых санкцый ЗША і пагрозы забароны даляравых разлікаў для дзяржбанкаў знялі з валютных дэпазітаў Ашчадбанка 1,2 млрд даляраў. Пра гэта паведамляе finanz.ru са спасылкай на Bloomberg. Астатнія банкі Расеі страцілі блізу 300 млн даляраў.

Пры гэтым у канцы месяца Ашчадбанк для ўтрымання кліентаў падняў максімальную стаўку ў даляравых дэпазітах больш чым удвая - з 1,35% да 3% і адначасова ўпершыню з 2014 года павялічыў даходнасць рублёвых дэпазітаў.

У Ашчадбанку заявілі, што пры аб'ёме валютнай часткі балансу 94-95 млрд даляраў адток сродкаў з укладаў варта расцэньваць як «вынік кіраванай эвалюцыі балансу банка». У той жа час агулам аб'ём валютных дэпазітаў у Ашчадбанку з пачатку года знізіўся на 10%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках