19 красавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадзец зрабіў прыборку на працоўным стале ўпершыню за дзевяць месяцаў і разбагацеў

8
Канадзец зрабіў прыборку на працоўным стале ўпершыню за дзевяць месяцаў і разбагацеў
КАРНЭЛІУС НАЁКС

На стале ён знайшоў выйгрышны латарэйны білет.

Канадзец Карнэліус Наёкс (Cornelius Naujoks) упершыню за дзевяць месяцаў разабраў працоўны стол і знайшоў на ім выйгрышны латарэйны білет, піша lenta.ru.

Жыхар горада Вайткорта, правінцыя Альберта, набыў латарэйны білет амаль год таму, але забыўся праверыць яго адразу і страціў пад грудай папер і іншых латарэйных білетаў. Калі Наёкс усё ж наважыў прыбрацца ў кабінеце, ён знайшоў білет. Канадзец аднёс яго ў краму, дзе прасканаваў і выявіў, што выйграў 998,7 тысячы канадскіх даляраў.

«Мяне перапаўнялі эмоцыі. Не мог паверыць сваім вачам, калі ўбачыў усе гэтыя нулі на экране сканэра», - прызнаўся мужчына.

Выйгрыш канадзец плануе выдаткаваць на куплю новага дома і аўтамабіля.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках