28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстытуцыйны суд Малдовы разгледзіць адхіленне Дадона

3
Канстытуцыйны суд Малдовы разгледзіць адхіленне Дадона
ІГАР ДАДОН
ФОТА: EPA

Са зваротам выступілі дэпутаты Дэмакратычнай партыі Малдовы.

Дэпутаты звярнуліся ў Канстытуцыйны суд з патрабаваннем канстатаваць абставіны, пры якіх неабходна прызначыць часовага выканаўцу абавязку прэзідэнта замест дзейнага кіраўніка Ігара Дадона, піша «Европейская правда».

Свае патрабаванні дэмакраты абгрунтоўваюць паўторнай адмовай Дадона падпісаць указ аб прызначэнні Сільвіі Раду і Мікалая Чубука новымі сябрамі ўрада, паведамляе NewsMaker.

Дадон двойчы адмовіўся прызначыць на пасады міністраў аховы здароўя і сельскай гаспадаркі Сільвію Раду і Мікалая Чубука ў прапанове Дэмакратычнай партыі. Прэм'ер-міністр Павел Філіп назваў пастанову прэзідэнта «бессэнсоўнай і папулісцкай», паабяцаўшы звярнуцца ў Канстытуцыйны суд.

Гэта будзе ўжо чацвёртае адхіленне дзейнага прэзідэнта Ігара Дадона. Згодна з пастановай КС ад 17 кастрычніка мінулага года, часова выконваць абавязкі прэзідэнта і падпісваць указы аб прызначэнні, у выпадку неабходнасці, могуць спікер парламента ці прэм'ер-міністр.

У кастрычніку мінулага года дзякуючы пастанове КС без подпісу прэзідэнта спікер парламента Андрыян Канду прызначыў міністрам абароны Эуджэна Стурзу. Пазней КС «адключыў» прэзідэнта ў студзені 2018 года, каб спікер у абыход кіраўніка дзяржавы падпісаў указы аб прызначэнні сямі сябраў урада. Трэці раз КС дазволіў часова адхіліць прэзідэнта, таму што Дадон адмовіўся ўхваліць закон аб забароне рэтрансляцыі ў Малдове расейскіх навін і інфармацыйна-аналітычных праграм.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках