19 красавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Handelsblatt: Разбіўся самалёт-носьбіт для пуцінскай цуда-зброі «Кінжал»

4
Handelsblatt: Разбіўся самалёт-носьбіт для пуцінскай цуда-зброі «Кінжал»

Відавочна тэхнічныя праблемы.

«Падчас звароту да нацыі ў сакавіку прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прэзентаваў перад больш чым тысячай гасцей сваю найноўшую стратэгічную зброю: авіяцыйны ракетны комплекс «Кінжал». Цяпер самалёт-носьбіт АРК «Кінжал» разбіўся падчас вучэнняў - відавочна, праз тэхнічныя праблемы», - паведамляе журналістка Handelsblatt, (пераклад - inopressa.ru) Юлія Ротэнбергер.

Пра тое, што знішчальнік-перахопнік, які разбіўся ў сераду ў Ніжагародскай вобласці, з'яўляецца самалётам-носьбітам ракет «Кінжал», паведаміла ў чацвер Міністэрства абароны Расеі, паведамляе выданне.

«Падчас свайго выступу ў сакавіку Пуцін расхвальваў сістэму «Кінжал» - уключаючы самалёты, што ўваходзяць у яе, - нагадвае журналістка. - З ягоных слоў, сістэма здольная «за некалькі хвілін» транспартаваць ракеты ў пункт скіду. (...) Таксама ён прадставіў новыя крылатыя ракеты і міжкантынентальныя ракеты «Сармат». Усе тры сістэмы нібыта маюць амаль неабмежаваны радыус дзеяння і іх практычна немагчыма стрымаць сучаснымі сістэмамі СРА».

«Для шэфа Крамля баявыя комплексы з'яўляюцца сродкам прадэманстраваць сваю ўладу і паказаць сваю незадаволенасць супрацьракетным шчытом, які ЗША ствараюць, між іншым, ва Усходняй Еўропе», - падкрэслівае Ротэнбергер.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках