24 красавiка 2024, Серада, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пятрухін: Самае галоўная зброя супраць беззаконня - галоснасць

11
Сяргей Пятрухін: Самае галоўная зброя супраць беззаконня - галоснасць
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН

Блогер ні перад чым не спыняецца і працягвае змагацца за правы людзей.

У Берасці працягваецца ціск на блогера Сяргея Пятрухіна з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Супраць актывіста распачатая крымінальная справа, некалькі разоў дадому прыходзіў АМАП, былі пагрозы ў яго бок. Нягледзечы на гэта, блогер ні перад чым не спыняецца, а працягвае змагацца за правы людзей:

- Я звяртаюся ў суды. Адзін суд я амаль выйграў, калі мяне закінулі на 3 дні ў пастарунак. Цяпер буду падаваць пазоў, каб мне кампенсавалі мае маральныя страты. На амапаўцаў, якія вынеслі мне дзверы, я ўжо ўнёс скаргу ў суд. Абскардзіў іх дзеянні. Ну і самая галоўная зброя супраць «пярэваратняў» -міліцыянтаў - гэта толькі галоснасць, гэта толькі кіно.

Крымінальная справа на блогера Сяргей Пятрухіна была распачатая некалькі месяцаў таму.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках