20 красавiка 2024, Субота, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд наважыў адсачыць кожны яблык і шампіньёны з Беларусі

6
Рассельгаснагляд наважыў адсачыць кожны яблык і шампіньёны з Беларусі

Расейцы падазраюць беларусаў у рээкспарце санкцыйнай прадукцыі.

Рассельгаснагляд будзе правяраць працэс закладкі на захоўванне беларускіх яблыкаў, паведаміла прэс-служба арганізацыі, піша Office life.

Ведамства падазрае бізнэс у рээкспарце з тэрыторыі Беларусі сельгаспрадукцыі, якая трапляе пад антызаходнія санкцыі.

Падчас інспекцый будзе праводзіцца параўнанне аб'ёмаў вытворчасці і сартавога складу яблыкаў са звесткамі, прадстаўленымі Мінсельгасхарчам падчас праверкі, праведзенай у канцы жніўня.

Акрамя таго, Рассельгаснагляд працягвае кантроль прадпрыемстваў - вытворцаў грыбоў-шампіньёнаў у РБ. Увоз грыбоў ажыццяўляецца з тых прадпрыемстваў, вытворчыя магутнасці якіх былі пацверджаны паводле вынікаў інспекцыі. Расейскія інспектары ўважаюць мэтазгодным праводзіць перададгрузачны маніторынг для недапушчэння ўвозу на тэрыторыю Расеі санкцыйнай прадукцыі.

Аналагічныя падыходы будуць выкарыстаны пры арганізацыі кантролю паставак яблыкаў у Расею.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках