23 красавiка 2024, aўторак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская кніга ўвайшла ў спіс 100 найлепшых твораў гэтага стагоддзя

Беларуская кніга ўвайшла ў спіс 100 найлепшых твораў гэтага стагоддзя

«Vulture» папрасіў пісьменнікаў і крытыкаў назваць найлепшыя кнігі 21 стагоддзя.

У канон самых важных кніг сучаснасці, які журналісты склалі на падставе водгукаў знаўцаў літаратуры, увайшла «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч, паведамляе «Белсат».

Некалькі месяцаў таму «Vulture» звярнулася да дзясяткаў літаратурных крытыкаў, рэцэнзентаў, пісьменнікаў і сваіх уласных аўтараў з просьбай назваць 100 найлепшых твораў мастацкай літаратуры, паэзіі, мемуараў і эсэяў XXI стагоддзя – і цяпер падсумавала вынікі.

«Мэтай было не ствараць зафіксаваны кнігазбор, а зрабіць размазанае сэлфі культурніцкага моманту», – піша выданне.

У выніковы спіс увайшла кніга Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва».

«Беларуска Алексіевіч, якая атрымала Нобелеўскую прэмію ў 2015 годзе, нібыта гандлюе вуснай гісторыяй. Яе кнігі, аднак, не маюць вялікага падабенства з формай, як гэта звычайна практыкуецца. Тут аповеды сведкаў і ахвяраў аркеструюцца, зводзяцца ў кантрапункце, і, як фугі і спускі з мэтанакіраванымі эліпсамі і паўтарэннямі, рэдагуюцца, каб кожны голас гучаў паэтычна. Алексіевіч дакладна ведае, у якой ступені яна перарабляе матэрыял, а ейныя кнігі – толькі намінальна пра факты: яе хвалююць уражанні і пачуцці, і яны застаюцца ў галаве надоўга пасля таго, як вы перагарнулі апошнюю старонку», – піша пра яе пісьменнік і крытык Люк Сантэ, аглядальнік «The New York Review of Books».

Святлана Алексіевіч піша ў жанры мастацка-дакументальнай прозы. «Чарнобыльская малітва» – адна з найбольш яе вядомых кнігаў, яна прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках