24 красавiка 2024, Серада, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Касціцын: Перамогі надалі нам упэўненасці

1
Сяргей Касціцын: Перамогі надалі нам упэўненасці
СЯРГЕЙ КАСЦІЦЫН

Хакеіст менскага «Дынама» заявіў, што чакае перамогі і ў Маскве.

Нападнік менскага «Дынама» Сяргей Касціцын распавёў, за кошт чаго камандзе атрымалася падолець «Лакаматыў» (2:1) і «Северсталь» (4:1).

- Вядома, перамогі надалі нам упэўненасці. Тым больш, падолелі добрых спаборнікаў. Будзем імкнуцца перамагчы і ў Маскве, каб вярнуцца дадому з трыма вікторыямі.

- У чым змаглі дадаць у параўнанні са стартам сезона?

- Па-першае, у каманднай гульні. Не дапускалі памылак, якія рабілі раней: мяняліся не ў час, гублялі шайбу на сіняй лініі, за што нас каралі... Такога ўжо няма. Гуляем больш адказна. Па-другое, сталі лепш распараджацца сваімі шанцамі. Хоць яшчэ стае магчымасцяў для росту. Напрыклад, ніяк не атрымліваецца добра пачаць матч. Не ўдаецца дзейнічаць так, як гуляем у другім і трэцім перыядах. Акрамя таго, хай і рэалізавалі аднойчы ў паядынку з «Северсталлю» большасць, гэтага відавочна недастаткова. Дададзім у гэтым кампаненце - будзе нашмат лягчэй, - паведамляе словы Касціцына прэс-служба «Дынама».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках