19 красавiка 2024, Пятніца, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўген Жыхар – змагар за вольную Беларусь

3
Аўген Жыхар – змагар за вольную Беларусь

Гісторыя беларускага партызана, які біўся з камуністамі да апошняга патрона.

11 студзеня 1955 г. у няроўным баі з саветамі загінуў Аўген Жыхар, беларускі партызанскі камандзір, сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі, піша radabnr.org.

Нарадзіўся, як лічыцца, у 1925 годзе ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пастаўскай семінарыі, настаўнік паводле адукацыі.

У 1944 годзе ўступіў у паўпадпольную Беларускую Незалежніцкую Партыю. У час нямецкай акупацыі Беларусі быў у СБМ, трапіў у дыверсійную школу «Дальвіц».

Потым пасля расфармавання батальёну пад сваім прозвішчам уступіў у Чырвоную армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь, дзе працаваў настаўнікам у школе. Пасля спробы яго арыштаваць Жыхар уцёк у лес і стварыў партызанскі атрад.

Першапачаткова яго атрад займаўся ліквідацыяй савецкіх міліцыянтаў, камуністаў і партыйных актывістаў.

Ураджэнец вёскі Квачы Язэп Квач распавядае пра тое, што ён чуў пра Аўгена Жыхара ад старэйшых. Большасьць байцоў атрада загінула ў лістападзе – снежні 1954 у баях з войскамі МГБ. Тыя, што засталіся, па загадзе Жыхара сышлі на Захад праз Польшчу.

Органы дзяржаўнай бяспекі СССР актыўна шукалі Жыхара. У студзені 1955 ён быў знойдзены ў сялянскай хаце на хутары за 7 кіламетраў ад Паставаў. Яўген адмовіўся здацца і пачаў бой з чэкістамі. У выніку, калі скончыліся набоі, ён застрэліўся апошнім патронам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках