Вольга Нікалайчык: Мы здолеем, бо нашая мэта - свабодная Беларусь
8- 11.01.2019, 12:50
- 12,021
Актывістка пракаментавала чарговую правакацыю ўладаў.
Учора вядомая актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык паведаміла ў «Фэйсбуку», што атрымала позву ў суд Першамайскага раёна Менска на 16.00 14 студзеня паводле справе аб абмежаванні на выезд з Беларусі за «нейкія пазыкі».
Сайт Charter97.org надумаў даведацца пра падрабязнасці:
- Пакуль яшчэ добра нічога не вядома. Я збіраюся найбліжэйшым часам да іх пайсці. Нібыта я нешта не аплаціла.
Магу сказаць, што штрафы я выплаціла, але, ведаеце, можа яны прычапіліся да запазычанасці за вады на 30 рублёў (15 даляраў). Хоць матэрыяльнае становішча беларусаў цяпер такое, што запазычанасцю на 30 рублёў нікога не здзівіш і ніхто ў гэтым выпадку нікога не чапае.
Ведаеце, у мяне ўжо і газ адключалі за маленькую запазычанасць, а вось цяпер будуць судзіць незразумела за што. Я заўсёды смяюся, калі мне адключаюць электрычнасць перад рознымі святамі. Напрыклад, адключылі 18 снежня, перад гадавінай Плошчы, каб я не змагла выйсці ў сеціва і нагадаць пра падзеі 2010 года. Можа нейкі яшчэ штраф ад ДАІ адкапалі, пра які ў мяне няма ніякай інфармацыі.
Я думаю, што такія позвы - мэтанакіраваны прэсінг на актывістаў. Уладам выдатна вядомай, што ў мяне няма працы, сродкаў. Я выкручваюся як магу.
- Што б вы адказалі уладам на іх правакацыі?
- У іх нічога не атрымаецца. Я знайду прычыну з якой гэтая позва мне высланая і ўсё ўпарадкую. Ім давядзецца шукаць новую прычыну.
Гэтыя васалы, якія сядзяць пры карыце і абкрадаюць народ, проста ваююць з грамадзянамі Беларусі, сапраўднымі патрыётамі. У іх мэта - знішчыць усё нацыянальнае. Яны мяне хочуць запалохаць, але я выкручуся, знайду спосаб. Паўтаруся, нічога ў іх не выйдзе.
Непрыемна, вядома, што так ставяцца да патрыётаў, але мы выжывем, здолеем, бо ў нас ёсць мэта - незалежная, свабодная Беларусь. Іх пратаколы - проста паперкі для мяне.