19 красавiка 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як расейскія грошы выцякаюць з РФ

3
Як расейскія грошы выцякаюць з РФ

Хутчэй за саміх расейцаў краіну пакідае іх маёмасць.

Гэта канстатуе журналіст аўстрыйскага выдання Die Presse (пераклад - inopressa.ru) Эдуард Штайнер.

«У сувязі з палітычнымі рознагалоссямі з Захадам буйным расейскім прадпрымальнікам даводзіцца развязваць дылему: калі яны будуць дэманстраваць сваё адзінства з прэзідэнтам Пуціным, пад пагрозу патрапіць іх бізнэс з Захадам. У адваротным выпадку ім пагражаюць непрыемнасці на радзіме», - піша аўтар артыкула.

«Так як вядзенне бізнэсу ў Расеі не толькі не стала менш рызыкоўным, але і значна ўскладнілася ў сувязі з млявым развіццём эканомікі, расейскія грошы ўсё больш выцякаюць з Расеі. Дарэчы, гэта праяўляецца ў тым, што мясцовыя мільянеры давяраюць айчынным банкам толькі адну траціну сваіх зберажэнняў, пра што сведчыць даследаванне, праведзенае ў перыяд з красавіка да кастрычніка 2018 года кампаніяй Frank RG, лідарам у галіне аналізу фінансавых рынкаў».

Падчас вывучэння фінансавых актываў больш чым 30 тысяч расейцаў, на рахунках якіх маецца мінімум 1 млн даляраў, было выяўлена: з 455 млрд даляраў 315 млрд даляраў захоўваюцца за мяжой. Да таго ж, паказвае Штайнер, даследаванне выявіла рост колькасці валютных актываў у партфелі расейскіх мільянераў.

«Купля замежных актываў збольшага вінаватая ў тым, што адток капіталу з Расеі, на ацэнку Цэнтрабанка, складзе ў 2018 годзе 54 млрд даляраў. У 2017 годзе ён складаў 31 млрд даляраў», - гаворыцца ў артыкуле.

«Сённяшняму росту колькасці валютных актываў спрыяе і тое, што экспартныя кампаніі, пацярпелыя ад санкцый, былі вызваленыя ад строгага валютнага кантролю і таму больш не павінны адразу ж пералічваць свае даходы ў рублі і на расейскія рахункі», - адзначае журналіст.

«Праўда, - прадаўжае Штайнер, - двухсэнсоўнае ўражанне ствараецца, калі саломку для сваіх грошай, а часам і для саміх сябе падсцілаюць за мяжой вядомыя асобы, якія рашуча падтрымліваюць сістэму. Напрыклад, Сяргей Брылёў, які, як паказала расследаванне лідара апазіцыі Аляксея Навальнага, набыў сабе кватэру ў Лондане за 780 тысяч еўраў і ў дадатак атрымаў брытанскае грамадзянства».

«Менавіта жаданне атрымаць другое грамадзянства гоніць расейцаў з іх грашыма ў ЕЗ, - паказвае журналіст. - Гэтым тлумачыцца і тое, што ў першыя дзевяць месяцаў 2018 года попыт на нерухомасць на Кіпры і Мальце падскочыў на 30-35%, як паведаміла дырэктарка што да замежнай нерухомасці міжнароднай кампаніі Knight Frank Марына Шалаева».

«Паводле звестак Knight Frank, колькасць запытаў расейцаў на куплю еўрапейскай нерухомасці вырасла са студзеня да верасня на 12,5%. Толькі ў Англіі попыт скараціўся на 10%», - паведамляе выданне.

Як адзначае агенцтва нерухомасці Sotheby's International Realty, Brexit прымушае расейцаў звяртаць большую ўвагу на Нямеччыну. Што тычыцца Аўстрыі, то тут, рэзюмуе Штайнер, у поле зроку расейцаў трапляюць дамы-шале на прэстыжных гарналыжных курортах і кватэры ў цэнтры Вены коштам ад 500 тысяч да 2 млн еўраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках