19 красавiка 2024, Пятніца, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяць міфаў, у якія мы верым праз фільмы

17
Дзесяць міфаў, у якія мы верым праз фільмы

Часам любоў да кінематографа можа згуляць з намі злы жарт.

Фільмы могуць стаць выдатным спосабам даведацца нешта новае і нават натхніць нас на прыняцце важнай пастановы. Але часам любоў да кінематографа можа згуляць з намі злы жарт, напрыклад, калі тое, што паказваюць у фільмах, прымаецца на веру.

Сайт bigpicture.ru паказвае вам прыклады, калі не варта давяраць кадрам на тэлеэкране, бо ў жыцці такое немагчымае.

Міф: хлараформам можна ў момант адключыць свядомасць чалавека на пару гадзін.

Праўда: каб чалавек адключыўся, ён павінен хаця б 5 хвілін удыхаць пары хлараформу, але яго дзеянне непрацяглае.

Міф: чэку ад гранаты можна выцягнуць зубамі ў самы драматычны момант.

Праўда: калі б чалавек паспрабаваў выцягнуць чаку зубамі, то ён застаўся б без гэтых самых зубоў.

Міф: астэроіды нясуцца шчыльным струменем у космасе.

Праўда: насамрэч паміж астэроідамі кіламетры вакууму.

Міф: у фільмах вельмі класна выглядае, калі галоўны герой страляе адразу з двух пісталетаў.

Праўда: цэліцца адразу з дзвюх рук практычна немагчыма.

Міф: людзі, якія тонуць, звычайна гучна клічуць на дапамогу і высока ўздымаюць рукі.

Праўда: напраўду чалавека, які тоне, вельмі складана ўбачыць.

Міф: вынікі судмедэкспэртызы даюць усе адказы адразу і нават раскрываюць злачынствы.

Праўда: вынікі судмедэкспэртызы толькі дапамагаюць сабраць довады.

Міф: пісталет з глушыцелем практычна бязгучны.

Праўда: глушыцель змяншае шум, але стрэл усё адно чутны.

Міф: кожны навясны замок можна адкрыць, стрэліўшы ў яго.

Праўда: маленькая куля наўрад ці праб'е тоўстую дужку металічнага замка.

Міф: падчас вольнага падзення з парашутам можна спакойна пагаварыць.

Праўда: вы адзін аднаго проста не пачуеце, вакол шалёна раве паветра.

Міф: спыненае сэрца можна запусціць з дапамогай дэфібрылятара.

Праўда: калі сэрца перастала біцца, дэфібрылятар яго не запусціць, а, хутчэй, спаліць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках