19 красавiка 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«МКАД стаіць больш за гадзіну!»

12
«МКАД стаіць больш за гадзіну!»

Cталічныя кіроўцы распавялі пра заторы праз двух зухаў.

«Кальцавая ў бок Малінаўкі стаіць без руху больш за гадзіну!» - абураюцца аўтамабілісты, якія задумалі сёння праехаць па ўнутраным боку МКАД ля вуліцы Напалеона Орды, піша onliner.by.

Тут як раз прыступілі да рамонту пуцеправода. У выніку для руху з боку Малінаўкі ў кірунку Калядзічаў засталіся дзве паласы, а ў зваротным кірунку - адна.

Менавіта гэтую паласу не падзялілі два аўтамабілісты. Абодва разлічвалі праехаць праблемны адцінак як мага хутчэй. Камусьці ў галаву прыйшла думка, што замест адной паласы папросту можна ўявіць дзве, пасля чаго паехаць яшчэ хутчэй.

«Корак расце на вачах праз двух зухаў, - наракаюць тыя, каму не пашчасціла апынуцца ззаду. Зрэшты, на месца ўжо прыбыў экіпаж ДАІ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках