16 красавiка 2024, aўторак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле якіх тарыфаў беларусы заплацяць за электраэнэргію ў студзені?

8
Паводле якіх тарыфаў беларусы заплацяць за электраэнэргію ў студзені?

Улады наважылі адмовіцца ад прынцыпу «менш выдаткоўваеш - менш плаціш».

Надоечы паведамлялася пра тое, што з гэтага года ў Беларусі касуюць дыферэнцыяваныя тарыфы на электрычнасць. Але ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання ўдакладнілі: дыферэнцыяваныя тарыфы пакуль не скасавалі, але зрабіць гэта могуць найбліжэйшым часам. Адмовіцца ад прынцыпу «менш выдаткоўваеш - менш плаціш» ва ўрадзе наважылі праз тое, што субсідаваныя тарыфы (тыя, якія часткова аплачвае дзяржава) ўжо практычна дараслі да стоадсоткавых, піша kp.by.

- У сувязі з зацвярджэннем новых тарыфаў і выхадам у 2019 годзе на 100%-ы ўзровень кампенсацыі выдаткаў фактычна знікае патрэба ў дыферэнцыяцыі тарыфаў паводле аб'ёмаў спажывання, - каментуюць у МАРГ. – Цяпер адпаведныя змены ў нарматыўныя прававыя акты падрыхтаваныя, узгодненыя з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання і ва ўстаноўленым парадку ўнесеныя ва ўрад.

Так што пакуль яшчэ дзейнічае сістэма з дыферэнцыяванымі тарыфамі. Для тых, хто ўклаўся ў ільготныя нормы, адна кВт*г каштавацьме 0,1484 рублёў (для кватэр з электраплітамі) або 0,1746 рублёў (з газавымі плітамі). Усё, што звыш, палічаць паводле больш высокіх 100%-х тарыфаў. Але калі сістэму дыферэнцыяваных тарыфаў скасуюць, менавіта субсідаваныя тарыфы стануць адзінымі, і паводле іх будуць разлічваць аплату не залежна ад таго, колькі электрычнасці вы спажылі.

Узнікае пытанне, паводле якіх тарыфах нам палічаць электрычнасць за студзень - яшчэ паводле дыферэнцыяваных або ўжо паводле адзіных? Гэта стане ясна, калі апублікуюць адпаведныя дакументы. Калі ў іх будзе сказана, што новыя правілы ўваходзяць у дзеянне прамінулай датай, з 1 студзеня, то студзеньскі выдатак электрычнасці для ўсіх палічаць паводле адзіных тарыфаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках