25 красавiка 2024, Чацвер, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абраз з Будслава ўбачаць жыхары Панамы

Абраз з Будслава ўбачаць жыхары Панамы
ФОТА: KP.BY

Каталікі ўсяго свету прывязуць з сабой у Панаму іконы Маці Божай, найбольш шанаваныя ў іх краінах.

У Панаме каталікі з усяго свету збяруцца з 22 да 27 студзеня на 34-ы Сусветны дзень моладзі, што пройдзе пад дэвізам слоў з Евангелля святога Лукі, якія кажа Маці Божая: «Вось я, слуга Пана. Хай мне будзе паводле слова твайго».

Удзельнікі Дзён прывязуць з сабой у Панаму іконы Маці Божай, найбольш шанаваныя ў іх краінах, паведамляе catholic.by.

Беларуская моладзь возьме з сабой абраз Маці Божай Будслаўскай, фэст у гонар якой у мінулым годзе быў унесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА.

Дэлегацыя з Беларусі будзе складацца з 27 чалавек. Сярод іх біскуп-памочнік Гарадзенскі Юзаф Станеўскі і тры святары: кс. Антоні Грэмза, кс. Ян Раманоўскі з Гародні, кс. Іосіф Сярпейка з Магілёва.

Чакаецца, што ў Днях моладзі ў Панаме возьме ўдзел больш за 200 тысяч моладзі з 155 краін свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках