26 красавiка 2024, Пятніца, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюцца адправіць вайсковыя караблі ў Арктыку

ЗША рыхтуюцца адправіць вайсковыя караблі ў Арктыку

Вашынгтон хоча ўмацаваць свой уплыў у Арктыцы на фоне спаборніцтва з Кітаем і Расеяй.

ЗША рыхтуюцца да адпраўкі вайсковых караблёў у Арктыку летам 2019 года, каб выпрабаваць працу ракетных крэйсераў у экстрэмальных варунках. Як заявіў кіраўнік ВМС ЗША Рычард Спэнсер у інтэрв'ю выданню Wall Street Journal, апублікаваным у пятніцу, 11 студзеня, ЗША імкнуцца таксама пашырыць сваю прысутнасць на далёкай Поўначы ва ўмовах канкурэнцыі з Расеяй і Кітаем, паведамляе "Нямецкая хваля".

З прычыны глабальных змяненняў клімату арктычныя воды сталі больш спрыяльнымі для суднаходства, што дазваляе ЗША адправіць туды свае караблі ў рамках аперацыі для забеспячэння свабоды суднаходства (FONOP), растлумачыў Спэнсер. Гэта будзе першая такая аперацыя ВМС ЗША ў гэтым рэгіёне.

ЗША прысутнічаюць у Арктыцы з 1960-х гадоў

Як мяркуецца, у склад экспэдыцыі, акрамя вайсковых караблёў, увойдзе таксама патрульны супрацьлодкавы самалёт P-8 Poseidon.

Выступаючы ў Цэнтры новай амерыканскай бяспекі 8 студзеня 2019 года, Спэнсер заявіў, што вайсковыя марскія сілы ЗША рэгулярна прысутнічалі ў Арктыцы з 1960-х гадоў. Аднак, у асноўным, гэтая прысутнасць абмяжоўвалася падлодкамі і патрульнымі самалётамі, а не вайсковымі марскімі суднамі.

Падчас вучэнняў NАТО пад назвай Trident Juncture, якія праходзілі ў Нарвэгіі ў кастрычніку 2018 года, "Гары Трумэн" стаў першым амерыканскім авіяносцам, які перасёк Паўночнае Палярнае кола за апошнія 27 гадоў.

Паводле інфармацыі амерыканскага выдання USNI News, сам авіяносец паспяхова справіўся з работай у варунках арктычнага холаду, аднак малыя судны эскорту і караблі забеспячэння, што суправаджалі яго, зазналі істотныя цяжкасці ў ледзяных водах на высокіх шыротах.

Як растлумачыў Спэнсер, найбольш сучасныя караблі ВМС ЗША не валодаюць паравымі сістэмамі для выдалення лёду з корпуса судна. Апошнімі крэйсерамі, абсталяванымі такімі сістэмамі, з'яўляюцца ў ЗША ракетныя крэйсеры класа "Тыкандэрога".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках