19 красавiка 2019, пт 13:46

бел рус eng

Беларусы не пацярпелі пры выбуху ў Парыжы 1

20:25 12.01.2019 — Здарэннi

Пасольства Беларусі працягне кантактаваць з французскімі праваахоўнікамі.

Беларускіх грамадзян сярод пацярпелых пры выбуху 12 студзеня ў Парыжы няма. Пра гэта паведамілі на афіцыйнай Twitter-старонцы міністэрства замежных спраў Беларусі са спасылкай на крызісны цэнтр МЗС Францыі, піша telegraf.by.

Разам з тым, пасольства Беларусі працягне кантактаваць з французскімі праваахоўнікамі.

Як паведамлялася раней, у цэнтры Парыжа 12 студзеня адбыўся магутны выбух падчас пажару ў адной з крам. Пацярпелі больш за 20 чалавек, некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, у тым ліку некалькі пажарных.

Выбух адбыўся ў памяшканні булачнай на першым паверсе чатырохпавярховага будынка. Ён цалкам знішчаны. У найбліжэйшых дамах выбітыя шыбы і зламаныя рамы. Прычынай выбуху мог стаць выцек газу.

У дзявятай акрузе Парыжа размешчаная сталічная опера і знакамітыя крамы на бульвары Асман.

Напісаць каментар (1)