26 красавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Масавае вадохрышчанскае купанне зладзілі ў Гародні

9
Фотафакт: Масавае вадохрышчанскае купанне зладзілі ў Гародні
Фото: tut.by

Сотні жыхароў горада акунуліся ў ледзяную ваду на возеры Юбілейнае.

Дзясяты год запар на праваслаўнае Вадохрышча гарадзенскія маржы, вернікі і проста ўсе ахвотныя, акунаюцца ў ваду, паведамляе «Белсат».

Прычыны ў кожнага свае: нехта з дапамогай рытуалу спрабуе змыць грахі, хтосьці проста захоўвае традыцыю, а другі загартоўвае цела, каб увесь наступны год не хварэць.

Пасля таго, як над хрысцільнай памаліўся праваслаўны святар, некалькі сотняў чалавек па чарзе заходзяць у ваду і тройчы акунаюцца перад крыжам, усталяваным на купелі. Кожны выходзіць чырвоны і задаволены.

«Кожны год разам з дзецьмі купаемся. Цяпер вось дачка пойдзе 13 гадоў і сын 19 гадоў. Ніколі не хварэем. Вось цяпер стаю без адзення і мне цёпла. Вядома, у пачатку вада здаецца жорсткай, але потым, як выходзіш самае задавальненне пастаяць, пачынаеш грэцца. Мы верым з сям'ёй, ездзім на крыніцы святыя і там купаемся. Паспрабуйце, вам спадабаецца», - падахвочвае да купання Руслан.

Існавалі розныя прыкметы, звязаныя з гэтым днём. Калі на Вадохрышча холадна, то на жніво будзе горача. Снег у гэты дзень абяцаў урадлівы год, грыбное лета. вадохрышча звычайна супадала з самымі халоднымі днямі зімы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках