29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца з Баранавічаў перамог у другім судзе ДАІ

8
Кіроўца з Баранавічаў перамог у другім судзе ДАІ

Спыняцца на гэты Юрый Бурба не мерыцца.

Шмат хто думае, што даводзіць сваю рацыю інспектарам ДАІ, у тым ліку ў судзе, справа не столькі турботная, колькі бескарысная, аднак жыхар Баранавічаў Юрый Бурба так не мяркуе, піша abw.by.

За тры месяцы, якія прамінулі пасля рэкордна кароткай эвакуацыі ягонага аўтамабіля, ягамосць паспеў ладна патузаць нэрвы ўсяму аддзелу Баранавіцкай ДАІ і перамагчы ў двух судовых працэсах, прычым другі закончыўся кагадзе.

Нагадаем: у верасні мінулага года Renault Twingo Юрыя быў эвакуаваны з-пад знака "Стаянка забароненая", і ўсе гэтыя месяцы спадар дамагаўся прызнання сваёй невінаватасці, бо, паводле ягоных слоў, аўтамабіль прастаяў пад забаронным знакам менш за пяць хвілін, а значыць, эвакуацыя была незаконнай. Акрамя таго, пратакол аб эвакуацыі аўтамабіля быў складзены не на месцы, а пазней, што таксама з'яўляецца парушэннем гэтай працэдуры.

У пратаколе агляду маюць быць пазначаныя:

- дата і час правядзення агляду, складання пратаколу;

- пасада, прозвішча, імя супрацоўніка ДАІ, якая складае пратакол;

- месца, з якога робіцца прымусовае адбуксіроўванне;

- тып і марка (мадэль) транспартнага сродку, яго рэгістрацыйны знак;

- вынікі агляду, пералік наяўных бачных дэфектаў і пашкоджанняў самахода;

- выказаныя ўдзельнікамі агляду (напрыклад, двума сведкамі) заўвагі (пры іх наяўнасці);

- найменне арганізацыі, якой належыць сродак эвакуацыі, прозвішча, імя асобы, якая ажыццяўляе эвакуацыю;

- найменне арганізацыі, якой належыць падахоўная стаянка, адрас падахоўнай стаянкі, куды будзе змешчаны транспартны сродак, прозвішча, імя асобы, якая прыняла аўто на захоўванне.

Адзін асобнік пратаколу застаецца на штрафной стаянцы, другі - у ДАІ, трэці ўручаецца ўласніку пры вяртанні самахода.

Увесь гэты час Юры быў на сувязі з рэдакцыяй. На першым пасяджэнні суд вынес пастанову на карысць аўтамабіліста, даслаўшы справу на новы разгляд у ДАІ. Пасля гэтага ў справе з'явіліся новыя сведчанні сведак - сацыяльнага педагога і прыбіральшчыцы школы.

- А яшчэ я пачытаў ПВКоАП, - паведаміў Юры, - і высветліў, што інспектар наогул не меў права збіраць якія-небудзь довады!

Артыкул 5.1. Падставы для адводу суддзі, службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, сакратара судовага пасяджэння (сакратара судовага пасяджэння - памочніка суддзі)

1. Суддзя, службовая асоба органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, падлягаюць адводу:

1) калі яны ўдзельнічалі раней у гэтай жа справе ў якасці пацярпелага або асобы, у дачыненні да якой вёўся адміністрацыйны працэс, прадстаўніка або законнага прадстаўніка пацярпелага, законнага прадстаўніка асобы, у дачыненні да якой вёўся адміністрацыйны працэс, а таксама абаронцы, сведкі, эксперта, спецыяліста або перакладчыка...

Інспектар ДПС, які быў падчас першага суда апытаны як сведка, не меў права ў далейшым займацца зборам довадаў у той самай справе. За гэтую нітачку Юрый учапіўся і ў суд ішоў, што называецца, у поўным узбраенні.

Суд і гэты раз стаў на бок аўтамабіліста: з прычыны таго, што новыя довады былі атрыманыя з парушэннем нормаў ПВКоАП, яны былі прызнаныя недапушчальнымі.

У выніку з сабраных довадаў у справе ў ДАІ суд прыняў толькі сведчанні інспектара ДПС, кіроўцы і кранаўшчыка ладавальніка, якія ўдзельнічалі ў працэдуры эвакуацыі аўтамабіля Renault Twingo ў зоне дзеяння знака "Стаянка забароненая".

Падчас судовага паседжання прадстаўнік ДАІ не змог давесці, што аўтамабіль Юрыя сапраўды знаходзіўся пад забаронным знакам больш за пяць хвілін.

Прысуд быў вынесена хутка: пастанова начальніка АДАІ АУС Баранавіцкага гарвыканкама ад 6 снежня 2018 у дачыненні да Бурбы Юрыя Іванавіча скасаваць, справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да яго спыніць з прычыны недаведзенасці яго вінаватасці ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння.

Зрэшты, для Юрыя гэтая вайна яшчэ не скончаная. Ён сказаў, што задаволены вынікамі суда, але на дасягнутым спыняцца не мерыцца. Надоечы ён падаў заяву ў міліцыю аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці супрацоўніка, які выступаў прадстаўніком ДАІ ў судзе і склаў хадайніцтва аб праверцы прафесійнай прыдатнасці гэтага супрацоўніка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках