27 красавiка 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвійскія партыі дамовіліся аб стварэнні ўрада

Латвійскія партыі дамовіліся аб стварэнні ўрада

Найбліжэйшыя дні пройдзе галасаванне аб зацвярджэнні новага ўрада.

Латвійскія партыі дасягнулі пагаднення аб урадавай дэкларацыі - галасаванне аб зацвярджэнні новага ўрада запланавана на сераду, 23 студзеня, піша Delfi.

Кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра Крыш'яніс Карыньш ("Новае Адзінства") пасля сустрэчы партый 19 студзеня паведаміў, што палітыкі фактычна дамовіліся пра змест дэкларацыі. У панядзелак раніцай партыі зноў сустрэнуцца, каб канчаткова ўзгадніць яе тэкст.

Карыньш чакае ад партый, што да вечара 21 студзеня яны прымуць афіцыйныя пастановы аб удзеле ва ўрадавай кааліцыі. У панядзелак у кандыдата у прэм'еры адбудзецца таксама сустрэча з прэзідэнтам Раймандсам Веёнісам.

Са слоў Карыньша, таксама ён чакае ад KPV LV, што партыя падтрымае новы ўрад. Важна, каб фракцыя партыі прагаласавала за яго зацвярджэнне, пры гэтым неістотна, колькі менавіта дэпутатаў яго падтрымаюць.

Напярэдадні прадстаўнік KPV LV Дзідзіс Шмітс зняў сваю кандыдатуру на пасаду міністра эканомікі. Гэта выклікала яшчэ больш пытанняў, ці падтрымаюць дэпутаты KPV LV зацвярджэнне ўрада Карыньша ў Сэйме.

Некалькі дэпутатаў KPV LV, сярод іх Алдзіс Габзэмс, якому раней было даверана фармаванне ўрада, заявілі, што галасаваць за ўрад "Новага Адзінства" не будуць.

Нагадаем, у 13-ты Сэйм Латвіі прайшлі сем палітычных сілаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках