20 красавiка 2024, Субота, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ўзяліся за прыбіранне тэрыторый і не далі рады

6
Улады ўзяліся за прыбіранне тэрыторый і не далі рады

Жыхары Віцебска абураныя дзейнасцю дзяржаўных структур.

Жыхары Віцебска скардзяцца з тых часоў, як у тэндэры на прыбіранне снегу перамог «Зелянгас». Калі ходнікі на цэнтральных вуліцах яшчэ ўпарадкаваныя, то на дваровых тэрыторыях - не прайсці, перадае «Белсат».

Снег - пакуль яшчэ сталы атрыбут беларускай зімы, які стварае святочнасць і дадае святла, калі сонца так мала. Але не заўсёды.

«Цэнтральныя вуліцы прыбраныя, у дварах хацелася б, каб гэтага не было. Не стае дворнікаў».

«Яны чысцяць улетку, каля начальства. Самі бачыце, што нічога не робяць».

«Вельмі дрэнна. Сёлета нешта зусім не прыбіраюць. У нас у двары не прайысці», - абураныя жыхары Віцебска.

Крытычнымі словамі віцябляне ацэньваюць працу «Зелянгаса». Менавіта гэтая арганізацыя перамагла летась у тэндэры на прыбіранне дваровых тэрыторый.

«Ну знайдзі ты людзей, ну прыбяры ты гэты снег! Гэта ж зіма! Не, яны не здольныя нічога зрабіць. Парад арганізаваць, наторкаць нейкіх недарэчных помнікаў, кампазіцый», - абураецца пастановамі мясцовых улад віцебская грамадская актывістка Таццяна Севярынец (БХД).

Дырэктар мясцовага «Зелянгаса» Алег Сянькоў праблему прызнае:

«Так, трохі ёсць цяжкасці. Бо ўсё цяпер перавялі на бюджэт, бо людзі не плацяць ні шэлега за прыбіранне сваіх двароў. Калі вярнуцца да той сістэмы, каб жыхары плацілі [за прыбіранне] каля свайго пад'езда, было б лепш. Было б больш дворнікаў».

Сістэму памянялі ў 2016-м годзе. Да гэтага прычыніўся ўказ Лукашэнкі нумар 535. Цяпер жыхары фактычна аплачваюць 100% паслуг з пазіцыі «Тэхнічнае абслугоўванне», але затое саміх паслуг, якія стаяць за гэтай фармулёўкай, стала менш. Так, з рахункаў фактычна выключылі і прыбіранне тэрыторый.

І менавіта таму цяпер гэтай справай больш не займаюцца жыллёва-эксплуатацыйныя службы. А мясцовыя ўлады абвяшчаюць тэндэры на такога кшталту паслугі.

«Змянілася заканадаўства. Добра, хай яно мяняецца колькі хочаш. Але чаму дзякуючы гэтым зменам людзям стала цяжэй жыць!» - дзівіцца Таццяна Севярынец.

Як тлумачаць спецыялісты, у тэндэрах на прыбіранне тэрыторый ніхто надта не жадае ўдзельнічаць - бо не прыбытковая справа. А таму ў конкурсах вымушаныя ўдзельнічаць дзяржаўныя структуры, якія потым і бяруцца за выкананне работ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках