29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяртанне Мілеўскага і яшчэ 8 трансфераў, якія паўплываюць на размеркаванне сіл у беларускім футболе

Вяртанне Мілеўскага і яшчэ 8 трансфераў, якія паўплываюць на размеркаванне сіл у беларускім футболе
Арцём Мілеўскі

Міжсезонне ў беларускім футболе ў самай сярэдзіне.

Клубы актыўна ўзмацняюцца (усе трансферы можна паглядзець тут). Некаторыя пераходы могуць змяніць размеркаванне сіл у чэмпіянаце, піша tribuna.com.

Арцём Мілеўскі, «Кішварда» (Вугоршчына) => «Дынама» Берасце

У Берасце вярнуўся дух пераможца. Мілеўскі ведае, як браць трафеі і перамагаць БАТЭ.

Боян Дубаіч, «Гарадзея» => БАТЭ

Дубаіча клікалі ў Вугоршчыну і Швайцарыю, але ён аддаў перавагу БАТЭ. За «Гарадзею» Боян забіваў амаль у кожным другім матчы - 22 галы за 45 сустрэч. Форварды-сербы ў Барысаве яшчэ не красавалі. Можа, цяпер будзе па-іншаму?

Дзяніс Лапцеў, «Шахцёр» => «Дынама» Берасце

Адзін з галоўных снайпераў ЧБ апошніх гадоў. У Берасці часта пудлавалі з нападнікамі. Лапцеў - варыянт з беларускай гарантыяй.

Кірыл Вяргейчык, «Віцебск» => «Дынама» Менск

11 галоў Вяргейчыку-малодшаму не выстарчыла, каб стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. Кірыл паспрабуе развіць поспех у «Дынама», але спачатку давядзецца перамагчы ў канкурэнцыі з Ягорам Зубовічам, які забіваў багата галоў у Азіі.

Аляксандр Валадзько, «Шахцёр» Караганда => «Шахцёр» Салігорск

Сяргей Ташуеў выратаваў мінулы сэзон «Шахцёра» і цяпер гатовы развязаць галоўную задачу апошніх гадоў – перамагчы ў чэмпіянаце. На дапамогу «гарнякі» паклікалі Аляксандра Валадзько, які дакладна ведае, як гэта рабіць. Паўабаронцу запрашалі назад у БАТЭ, але Салігорск прапанаваў лепшыя варункі.

Аляксей Бярэзін, «Дняпро» => «Іслач»

Бярэзін, як і ўвесь «Дняпро», у мінулым сэзоне знаходзіўся на перыферыі ўвагі. Аднак 25-гадовы расеец быў адным з нямногіх, хто рэальна спрабаваў выратаваць магілёўцаў ад вылету: за другі этап зрабіў тры «сухары» ў дзевяці матчах і пацягнуў пенальці ад Рудзіка. І вось на яго звярнула ўвагу «Іслач», якая сёлета нацэленая мінімум на 50 балаў.

Алег Еўдакімаў, «Мінск» => «Нёман»

Гародня працягвае актыўную вайну з Берасцем за Паўла Савіцкага, але на трансферным рынку паводзіцца спакойна. Адзіны пачатковец каманды - апорнік Еўдакімаў, які ў 24 пакінуў родны «Мінск». Апошнія некалькі сэзонаў Алег быў адным з лідараў «гараджан» і нават прызнаваўся найлепшым за год.

Уладзімір Хвашчынскі, «Дынама» Мінск => «Шахцёр»

Галоўны цалок менскага «Дынама» мінулага сэзону (9 галоў) мог з’ехаць у Казахстан або Польшчу, але ў выніку апынуўся ў «Шахцёры», дзе паспрабуе замяніць Лапцева калі не на пазіцыі, то хоць бы ў выніковасці.

Аляксандр Паўлавец, «Тарпеда-БелАЗ» => «Дынама» Берасце

Каб нарэшце навесці парадак у абароне, Берасце перавабіла да сябе аднаго з галоўных праспектаў краіны. З Паўлаўцом, які меў дзейны кантракт, «Дынама» пракруціла схему, як і з Наёкам: капітан моладзевага складу сам заплаціў кампенсацыю за скасаванне кантракту і свабодным агентам змяніў клуб.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках