25 красавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чорнае мора накіроўваецца амэрыканскі ракетны эсмінец Donald Cook

2
У Чорнае мора накіроўваецца амэрыканскі ракетны эсмінец Donald Cook
ЭСМІНЕЦ DONALD COOK
ФОТА: NAVY.MIL

Місія карабля - забяспечваць мір і спакой у рэгіёне.

19 студзеня на шляху да Чорнага мора праз пратоку Дарданэлы прайшоў амэрыканскі ракетны эсмінец Donald Cook (DDG 75). Яго місія - аперацыі для гарантавання бяспекі на моры і ўмацавання марской стабільнасці ў Чарнаморскім рэгіёне, паведамілі ў прэс-службе вайскова-марскіх сіл ЗША. Пра гэта піша «Гордон».

У ВМС ЗША адзначылі, што рэгулярна накіроўваюць караблі ў Чорнае мора ў адпаведнасці з Канвенцыяй Мантрэ і міжнародным правам. Donald Cook правядзе вучэнні з хаўруснікамі ў NАТО і партнёрамі.

6 студзеня 2019 года ЗША накіравалі ў Чорнае мора дэсантны карабель USS Fort McHenry для падтрымання бяспекі ў рэгіёне.

У 2018 годзе аперацыі ў Чорным моры праводзілі ракетныя эсмінцы USS Ross, USS Carney і USS Porter, флагманскі карабель USS Mount Whitney, дэсантны карабель USS Oak Hill і экспедыцыйны транспартны карабель USNS Carson City

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках